Язык:

Квіток да станцыі Юрацішкі

Главное

Памятаю свае адчуванні, калі ўпершыню ўбачыла цягнік. Доўгай змейкай ён цягнуў за сабой бясконцую колькасць вагонаў, скіраваны некуды наперад. Яго працяжны свісток заўсёды вабіў маленькую дзяўчынку, клікаў да сябе і сваёй моцы. А ўжо тады, каб не спазніцца, бегла на гэты гук і выпраўляла яго ў дальнюю дарогу. Прайшло шмат гадоў з тае пары, але назіраць за цягнікамі да гэтага часу не перастала. Ёсць у гэтым нейкая рамантыка: грукат колаў, пейзажы, якія так хутка мяняюцца за акном, пагружаюць у бясконцыя думы. Чаго толькі вартыя доўгія развітанні на пероне… І гэта тычыцца не толькі нас з вамі.

Ёсць людзі, якія назіраюць за гэтым кожны дзень. Сустракаюць і тут жа выпраўляюць у дарогу ўсё новых і новых пасажыраў, прымаюць цягнікі і сочаць за тым, каб у іх рабоце не было ніякіх збояў, ствараючы тую самую рамантыку. Работнікі чыгункі ведаюць, што ад іх залежыць многае, таму кожны з іх - чалавек адказны і з высокім пачуццём абавязку.

Вось ужо больш за стагоддзе існуе і дзейнічае чыгуначная станцыя Юрацішкі, гісторыю якой прадаўжаюць 7 штатных работнікаў: начальнік станцыі, 2 дзяжурных па станцыі, 3 прыёмаздатчыка грузу і багажу з выкананнем абавязкаў білетных касіраў, станцыйныя рабочая. Асаблівая і важная роля таксама ў манцёраў пуці пад кіраўніцтвам дарожнага майстра і электрамеханіка з электраманцёрам.

Штогод на станцыі вядзецца вялікі аб'ём грузавой працы. Гэта і пагрузка леса Іўеўскім лясгасам, Бакштанскім участкам ААТ "Мастоўдрэў", і адгрузка збожжа Іўеўскім ПУ ААТ "Лідахлебапрадукт", а таксама пагрузка цукровых буракоў з далейшым прызначэннем на жабінкаўскі цукровы завод. Так, напрыклад, за 2016 год пагрузка склала 2424 вагоны, за 7 месяцаў 2017 года - 1019 (гэта 42497 тоны груза). У сувязі з правядзеннем работ па ўстаноўцы лініі электраперадачы, якая праходзіць і праз мясцовасці юрацішкаўскай станцыі, вядзецца  выгрузка жалезных канструкцый з вагонаў. Акрамя гэтага курсіруюць і пасажырскія цягнікі напрамкаў "Гродна-Віцебск", "Гродна-Магілёў", "Гродна-Мінск" і часам "Гродна-Масква".

Зараз у планавым парадку ідзе рамонт пуці на перагонах Юрацішкі-Гаўя, Юрацішкі-Багданаў, замена стрэлачных перакладаў на самой станцыі. Дадзеныя работы патрабуюць асаблівай адказнасці, зладжанасці, вопыту. Усё гэта ёсць у работнікаў юрацішкаўскай станцыі: начальніка ўчастка П4-8 М. Каскевіча, дарожнага майстра станцыі В. Сільвановіча, брыгадзіраў  і манцёраў пуці, а таксама старэйшага электрамеханіка В. Звярко, электраманцёра В. Андрукевіча, манцёраў В. Сакаловіча, які, дарэчы, у гэтым годзе быў заахвочаны за добрую працу ў гонар прафесійнага свята.

Нельга не адзначыць калектыў станцыі, які адрозніваецца згуртаванасцю, адказнасцю і, што самае галоўнае, вопытнасцю сваіх работнікаў. Большая частка з іх працуе ў гэтай сферы больш за 20 гадоў. Нават нягледзячы на тое, што прыёмаздатчыкі грузу і багажу з выкананнем абавязкаў білетных касіраў І. Яновіч і І. Каспяровіч далучыліся да калектыву трохі пазней, у ведах сваіх абавязкаў яны нічым не саступаюць іншым.

На цяперашні час на станцыі вядзецца рамонт, ствараюцца лепшыя ўмовы як для пасажыраў, так і для работнікаў. З 2010 года станцыя Юрацішкі падключана на ДЦ (дыспетчарскую цэнтралізацыю). Акрамя гэтага, ў планах - падключэнне сістэмы "Экспрэс" для продажу праязных дакументаў.

Яшчэ раз пераконваюся у тым, што калі ёсць любімая праца, дружная сям'я, згуртаваны калектыў, разуменне і падтрымка, любыя цяжкасці хоць бы што. І я ўпэўнена, што зялёнае святло станцыі Юрацішкі будзе яшчэ доўгія гады вітаць сваіх выпадковых і невыпадковых гасцей.

А. ШЫМКО. 

Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.