ivyenews.by

Запрашаем на традыцыйнае свята "Ліпнішкаўскія сенакосы"!

Главное

Усіх жадаючых паспрабаваць свае сілы ў конкурсе ручнога сенакашэння запрашаем 12 чэрвеня 2021 года ў 16.00 у аграгарадок Ліпнішкі на відовішчнае, вясёлае, цікавае свята "Ліпнішкаўскія сенакосы".

У праграме:
-˜ раённы конкурс па ручным сенакашэнні "Касец - 2021";
˜- канцэртныя выступленні калектываў аматарскай творчасці Іўеўскага раёна;
-˜ дэфіле-шоу "Берагіня-Пакосніца" аматарскага аб'яднання "Чараўніцы" аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Ліпнішкі;
˜- эстрадны канцэрт салістаў ДУК "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу";
-˜ дансінг-шоу праграма "Танцы на пракосе".

На свяце адбудзецца прэзентацыя сувеніра лялькі-Бялуна - ліпнішкаўскага сімвала гасціннасці і турызму, якую прадставіць Марыя Францаўна Пякша, кіраўнік гуртка "Беларуская лялька" аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі.
Алена Станіславаўна Нехведовіч, метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ДУК "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу", запросіць на прэзентацыю-дэгустацыю дранікаў па сямейным рэцэпце, намінаваным на статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Традыцыі прыгатавання дранікаў у Гродзенскай вобласці".
На працягу свята працуюць: інтэрактыўная пляцоўка "На заваленке с гармошкой", майстар-клас па вырабе лялькі-абярэга "Берагіня-Пакосніца", гандлёвыя палаткі, дзіцячыя атракцыёны, выстаўкі-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Читайте ещё:



Оставить комментарий