ivyenews.by

РОДНАЕ - народнае! Усе без выключэння сучасныя дзяржавы пачынаюцца з сімвалаў

Главное

Усе без выключэння сучасныя дзяржавы пачынаюцца з сімвалаў. Найважнейшыя-герб, сцяг, гімн. Менавіта іх называюць паказчыкамі нацыянальнай ідэнтычнасці, духоўнымі змацаваннямі народа, гарантам пераемнасці пакаленняў. Неад'емнай часткай незалежнасці нашай краіны сталі дзяржаўныя герб і сцяг. Нараўне з гімнам яны выконваюць ролю візітнай карткі Беларусі, сведчаць аб дасягненнях, гістарычным мінулым, сучаснасці і намерах у будучыню.

Па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі рэалізуецца рэспубліканскі праект "Роднае-народнае", які накіраваны на папулярызацыю дзяржаўных сімвалаў у Год народнага адзінства. Да яго падключыліся актывісты Іўеўскай раённай арганізацыі ГА "БРСМ".
Як адзначыла лідар моладзі Іўеўшчыны Арына Барадынкіна, сцяг і герб нельга прыдумаць, нельга ўзяць з міфаў, казак ці нечай фантазіі. Яны павінны быць праўдзівыя, выпакутаваныя бацькамі і дзядамі. Тымі, хто з рук у рукі, з вуснаў у вусны, з сэрца ў сэрцы можа перадаць асабіста вам праўду пра тое, што азначае для іх і гэты сцяг, і гэты герб. І якую краіну яны ўвасабляюць.
Наша краіна, як і раней, выступае за сацыяльную справядлівасць, мір і росквіт усяго народа. Лепш за ўсё гэтую фундаментальную думку выказаў Аляксандр Лукашэнка, які сказаў: "чырвоны колер на нашым сцягу-гэта колер пераможных штандараў Грунвальдскай перамогі беларускіх палкоў над крыжакамі. Гэта колер сцягоў дывізій Чырвонай Арміі і беларускіх партызанскіх брыгад, якія вызвалялі нашу зямлю ад фашысцкіх акупантаў і іх прыслужнікаў. Зялёны колер ўвасабляе надзею, вясну і адраджэнне; гэта колер нашых лясоў і палёў. Белы колер-увасабленне духоўнай чысціні".

Нагадаем, што ў цяперашні час праходзіць усебеларуская акцыя "Сімвалы маёй краіны", да якой далучаецца ўсё больш прадстаўнікоў розных сфер па ўсёй Беларусі.

Паўдзельнічаць у акцыі можа кожны. Для гэтага неабходна сфатаграфавацца з дзяржаўнай сімволікай: на фоне Дзяржаўнага сцяга, з паветранымі шарамі зялёнага і чырвонага колераў, у кепцы або футболцы ў нацыянальнай стылістыцы - варыянтаў шмат. А можна праявіць крэатыўнасць: спячы стылізаваны пірог, адлюстраваць дзяржаўную сімволіку на малюнку або зрабіць арыгінальны выраб.
Важная ўмова:
фатаграфію з беларускай сімволікай неабходна выкласці ў сацыяльныя сеткі хэштэгам #Символымоейстраны, #Годнаенароднае або даслаць на электронны адрас рэдакцыі
Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. або ў бот тэлеграм-канала @ivyenews.by

І. БУТУРЛЯ.

На фота С. ЗЯНКЕВІЧА:  Кацярына Леўдаровіч, дырэктар Геранёнскай ДШМ, маладзёжны пасол МУР, актывістка БРСМ.

Читайте ещё:



Оставить комментарий