ivyenews.by

Анатоль Маркевіч, міністр культуры Рэспублікі Беларусь: “Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур пранікнуты духам адзінства і падтрымкі адзін аднаго”

Власть

– Ужо на працягу двух дзён мы бачым, што ўся праца, якая папярэднічала правядзенню XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, пайшла на карысць. Атмасфера ў кожным куточку Гродна святочная, сярод удзельнікаў і гасцей гэтага цудоўнага свята сапраўды пануе добразычлівасць.

Фестываль – ужо трынаццаты па ліку, і гэта сведчыць, наколькі ён важны і патрэбны для насельніцтва і гасцей горада Гродна. Кожны жадае прыехаць сюды, знайсці заняткі па інтарэсах, пранікнуцца духам адзінства, падтрымкі адзін аднаго. Гэтая пляцоўка сапраўды аб’ядноўвае людзей, людзей рознай нацыянальнасці. І вельмі важна, што ў нашай краіне ўвогуле ніхто не пытаецца “Якой ты нацыянальнасці?”. Мы разумеем, што ўсе мы жыхары цудоўнай Рэспублікі Беларусь, дзе камфортна жыць, працаваць, выхоўваць дзяцей і ўглядацца ў будучыню. Бо тут захавана галоўнае: мір, згода і стабільнасць. Таму фестывалю жыць. Усіх са святам!

Читайте ещё:



Оставить комментарий