Язык:

«Дыктоўка аб’яднае ўсіх, хто любіць родную мову». Супрацоўнікі аблвыканкама далучыліся да агульнай беларускамоўнай дыктоўкі ў Міжнародны дзень роднай мовы

Власть
«Дыктоўка аб’яднае ўсіх, хто любіць родную мову». Супрацоўнікі аблвыканкама далучыліся да агульнай беларускамоўнай дыктоўкі ў Міжнародны дзень роднай мовы

У гэтым годзе тэкст звязаны з Годам міру і стварэння.

Традыцыйна ў Міжнародны дзень роднай мовы на Гродзеншчыне праводзіцца абласная дыктоўка, удзел у якой прымаюць усе жадаючыя. Супрацоўнікі аблвыканкама падтрымліваюць гэтую традыцыю штогод. Як і заўсёды, атмасфера ў зале была своеасаблівая і нагадвала сапраўдны школьны дыктант. Гэта і не дзіўна: тэкст чытала сапраўдны настаўнік беларускай мовы.

Як адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Руслан Абрамчык, сённяшняе мерапрыемства – гэта магчымасць яшчэ раз заявіць пра важнасць захавання роднай мовы.

– Гэта агульнанацыянальны дыктант, які сёння будзе праходзіць у розных установах і аб’яднае ўсіх, хто неабыякавы да роднай мовы. Я ўпэўнены, што тысячы людзей, якія падключацца да гэтай ініцыятывы, імкнуцца да захавання суверэнітэту і самастойнасці нашай краіны. Дыктант заўсёды прысвечаны актуальным тэмам. У гэтым годзе мы будзем пісаць тэкст, які звязаны з Годам міру і стварэння. Ён будзе прысвечаны адкрыццю знакавага аб’екту горада Гродна: экспазіцыі Старога замка. У тэксце будуць апісаны дасягненні беларускага народа, яго стваральнай працы, а таксама дзейнасць нашага народа ў аднаўленні і захаванні сваёй гістарычнай памяці. 21 лютага – Дзень роднай мовы для ўсіх жыхароў нашай планеты. Таму вельмі важна, каб усе народы мелі роўныя правы на захаванне сваёй адметнасці. Для таго, каб кожны народ мог развівацца ў тым накірунку, які для яго ўласна значны, каб захаваць сваю культуру, традыцыі і асаблівасці, а пасля перадаць іх наступнаму пакаленню, – сказаў Руслан Абрамчык.

0W1A4587.JPG

0W1A4607.JPG

0W1A4579.JPG

Начальнік аддзела прафесійнай адукацыі аблвыканкама Андрэй Батура расказаў, што ўдзел у гэтай маштабнай акцыі прымае ўжо другі раз. Па яго словах, ведаць беларускую мову важна і неабходна прадстаўнікам любой прафесіі.

0W1A4576.JPG
– Сёння ў нас ёсць добрая магчымасць успомніць школьныя гады, урокі, а таксама ўзнавіць пэўныя веды ў правілах беларускай мовы. Гэта дапаможа нам палепшыць узровень сваёй роднай мовы, каб карыстацца ёй далей у нашым паўсядзённым жыцці, – адзначыў Андрэй Батура.

0W1A4591.JPG
0W1A4611.JPG

Чытае дыктоўку ўжо чацверты год настаўніца беларускай мовы і літаратуры гродзенскай гімназіі №10 імя Мітрапаліта Філарэта Вахрамеева Ірына Мялешка.

0W1A4559.JPG
– Тэкст, які сёння будзе прапанаваны ўдзельнікам дыктоўкі называецца “Музейная гара”, яго аўтар Уладзімір Ліпскі. Дадзены тэкст расказвае пра культурныя помнікі нашай Гродзеншчыны. Сам па сабе тэкст не складаны, але ў змесце прысутнічаюць некаторыя ўласныя назвы, аднародныя члены сказа, простая мова. На маю думку, гэта не будзе вялікай цяжкасцю для прысутных, і кожны зможа выдатна напісаць сваю работу, – падзялілася Ірына Мялешка.

0W1A4589.JPG
0W1A4627.JPG
0W1A4593.JPG
0W1A4602.JPG
0W1A4603.JPG
0W1A4608.JPG
0W1A4615.JPG
0W1A4618.JPG

https://grodnonews.by

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.