Язык:

Сядзіба з адметным тварам

Спорт и туризм

Яшчэ 10 гадоў таму адкрыццё аграэкасядзібы лічылася падзвіжніцтвам. Ды і справай рызыкоўнай. Такога віду бізнесу, як сельскі турызм, афіцыйна не існавала. І той, хто прымаў гасцей у вёсцы, рызыкаваў атрымаць непрыемны ліст з падатковай інспекцыі. Усё змянілася пасля таго, як у 2006 годзе Прэзідэнт падпісаў Указ "Аб мерах па развіцці аграэкатурызму". У 2011 годзе яшчэ на 10 гадоў працягнулі дзеянне ўказа. А адпаведна і і льгот, якія дае гэты дакумент ўсім, хто хоча пачаць уласны бізнес на вёсцы.

Здавалася б, што тут складанага? Ёсць дом, уладкоўвай яго, рэкламуй і чакай гасцей. Ды не так усё проста. Не паедуць у такую сядзібу турысты. Чаму? Таму што сёння мала толькі абалонкі, патрэбна начынне.  Наўрад ці каму спадабаецца траціць такі дарагі па сённяшніх мерках вольны час на пустое баўленне. Хочацца і адпачыць у цішыні, і свежым паветрам надыхацца, і нешта новае спазнаць. Адным словам, патрэбны ўражанні.

Іван Шарый, жыхар г. Ліды, калі ў 2010 годзе набыў невялікі домік у в. Лугавая Морынскага сельсавета, нават і не думаў, што яму прыйдзецца думаць аб тым, якімі ўражаннямі могуць назапасіцца госці яго сядзібы. Меркаваў, што ўладкуе дачу для сваёй сям'і, дзе можна было  адпачыць, што называецца, і душой, і целам. Пакрысе пачаў рамонтныя работы. Запрасіў майстра, таму што многае самому было не пад сілу. Але той час ужо ў далёкім мінулым. Сёння Іван і сам можа навучыць любога жадаючага навыкам па рабоце з дрэвам. І так дзень за днём мужчына адкрываў у сабе новыя здольнасці. Аказалася, усё, чым ён займаецца, прыносіць вялікае задавальненне.

Так, у двары, дзе стаяла невялікая вясковая хата і было некалькі гаспадарчых пабудоў, у хуткім часе з'явіліся крэатыўная альтанка з камінам, лазня, адрамантаваны будынак дома і шмат іншых пабудоў.

Характэрна тое, што гаспадар выкарыстоўваае толькі натуральныя матэрыялы. Нават водаправодныя краны - керамічныя або латунныя. У Івана Эдвардавіча асаблівая любоў да старадаўніх рэчаў. Яны да яго сцякаюцца з усіх бакоў. Адчуваюць, напэўна, што здабудуць у руках майстра новае жыццё і праслужаць яшчэ многія гады. Яны ў сядзібе паўсюдна: і ў доме,  і ў лазні, і ў альтанцы. Напрыклад, ёсць бязмен, якому больш за 100 гадоў, або керасінавая лямпа на шкляной падстаўцы (рэдкая рэч), або вексель 1911 года, замацаваны ў рамку, або самавар на вуглях. І гэты спіс можна працягваць бясконца. Галоўнае ж, у кожнай рэчы - сваё месца. І ў іншым ужо так яна глядзецца не будзе.

Кажуць, што такое паняцце як густ, з нараджэння - ён або ёсць, або адсутнічае наогул і гэтаму не навучыш. Гэта пра героя нашага аповяду. Глядзіш і дзіву даешся, як усё "сябруе" паміж сабой.

 Іван Эдвардавіч расказвае, што месцазнаходжанне кожнай рэчы ён літаральна падбіраў, бывала што, і месяцамі. Прыглядваўся, ацэньваў, размяшчаў, вымяраў. І цяпер, што называецца, не дабавіць - не адняць.

Лазня наогул патрабуе асабнога апісання. Аднак пакінем нейкую таямніцу для турыстаў, якія, магчыма, пасля прачытання публікацыі пажадаюць убачыць усё сваімі вачыма.

Толькі зазначым, што пар там адмысловы, і метраў дзесяць да Гаўі, каб астудзіцца.

У аграсядзібы "Лугавая" ёсць ужо свае пастаянныя наведвальнікі, якія, аднойчы прыехаўшы сюды і ўбачыўшы ўсю непаўторную прыродную прыгажосць, што ўдала гарманіруе з тварэннямі рук чалавечых, не могуць сюды не вяртацца зноў і зноў.

Сваю аграсядзібу гаспадар прапануе тым, хто разам з размераным  адпачынкам удалечыні ад шумнага горада, любіць займацца рыбалкай, "ціхім" паляваннем. Ёсць магчымасць пагуляць у валейбол, паглядзець бабровыя хаткі, папарыцца ў лазні, падсмажыць шашлык. А таксама наталіцца ўдосталь водарам натуральнай драўніны, які вы будзеце заўсёды адчуваць, знаходзячыся ў доме, і ў лазні, і на вуліцы.

У планах Івана Эдвардавіча шмат усялякіх задумак па ўдасканаленні сваёй сядзібы. Ён плануе абсталяваць пляцоўку для дзяцей, пабудаваць летні домік, наладзіць сплаў па рацэ Гаўя на байдарках або лодках. Спыняцца на дасягнутым - не ў яго характары. Сцвярджае, што кожны чалавек павінен ставіць мэту і паступова ісці да яе ажыццяўлення. Інакш жыццё будзе сумным і пустым.

І. БУТУРЛЯ.

С. ЗЯНКЕВІЧ (фота).

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.