ivyenews.by

Нашы пераможцы. Сямікласнік Даніла Дашкевіч - вучань Гераненскай СШ - заняў 1 месца ў раённых спаборніцтвах па шахматах

Спорт и туризм

Вучні Геранёнскай СШ пастаянна прымаюць удзел у раённых спартыўных спаборніцтвах.

Так, у першынстве раёна па шашках другое месца заняла васьмікласніца Дар’я Гілінская, трэцяе месца - шасцікласнік Раман Станкевіч, а агульнакаманднае - другое.

У школе гурток па шашках вядзе  Мікалай Паўлавіч Донь-Шынайка.

Нядаўна адбыліся раённыя спаборніцтва сярод школ раёна па шахматах. У асабістым заліку першае месца заняў сямікласнік Даніла Дашкевіч. Цяпер Даніла трэніруецца ў Ігара Мікалаевіча Макара, каб годна абараніць раён на абласным этапе спаборніцтва.

Класны кіраўнік сёмага класа Ірына Іванаўна Барысевіч расказала, што яе вучань Даніла з’яўляецца яшчэ і пераможцам раённай алімпіяды па матэматыцы. Ён выдатнік вучобы. Добра выхаваны, мае шмат сяброў, актыўна ўдзельнічае ў класных і агульнашкольных справах.

Е. СМАЛЯНІЧЭНКА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий