Язык:

Шчырая праца шчырых людзей

Экономика

Можна беспаспяхова спрачацца, якая прафесія з'яўляецца самай важнай. Але відавочна адно: ёсць прафесіі, у якіх не пабудуеш кар'еру, і ў адпаведнасці з якімі не ўладкуешся працаваць па знаёмстве. Безумоўна, сельская гаспадарка з'яўляецца той галіной, куды трэба ўкласці душу і сэрца, вопыт і час.

Заўтра прадстаўнікі гэтай прафесіі адзначаць сваё прафесійнае свята. Напярэдадні ўрачыстае мерапрыемства і святочны канцэрт адбыліся ў працоўным калектыве ААТ "Іўеўская сельгастэхніка" -  прадпрыемстве , у якім працуюць 113 чалавек.

Сярод структурных падраздзяленняў сельскагаспадарчай галіны раёна сельгастэхніка займае сваю канкрэтную нішу - праз яе, можна сказаць, рукі ў гаспадаркі раёна трапляюць запчасткі і ўгнаенні, спецыялісты прадпрыемства рамантуюць сельскагаспадарчую тэхніку, займаюцца мантажом сістэм водапаення і гноевыдалення на фермах, працаўнікі сельгастэхнікі перавозяць збожжа, цукровыя буракі, мінеральныя ўгнаенні, арганіку і інш.

Першыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята працаўнікі калектыву пачулі з вуснаў дырэктара прадпрыемства Сяргея Міхайлавіча Бажына, які адзначыў, што самая галоўная каштоўнасць любога калектыву людзі, якія сумленна выконваюць свае працоўныя абавязкі, уносяць уклад у развіццё прадпрыемства і сельскагаспадарчай галіны раёна ўвогуле. Асаблівая каштоўнасць працоўнага калектыву - ветэраны, якіх ушанавалі ганаровымі граматамі за шматгадовую і плённую працу. Узнагароды атрымалі І. Кель, І. Місевіч, В. Белагрывы, Ю. Белагрывы, І. Русакевіч, С. Гурскі, С. Ашурак, Я. Розум.

Цёплыя віншаванні і добрыя пажаданні гучалі ў адрас працаўнікоў Іўеўскай сельгастэхнікі ад старшыні Іўеўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Іосіфа Станіслававіча Лушко. Ён уручыў ганаровыя граматы прафсаюзнай арганізацыі С. Бажыну, А. Нарону, Г. Бутурлі.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Чаславаўна Барко, віншуючы калектыў прадпрыемства з надыходзячым прафесійным святам, адзначыла, што Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі з'яўляецца самым галоўным святам у нашым раёне. Таму што спецыфіка рэгіёна - сельскагаспадарчая вытворчасць, а значыць, большая частка працаздольнага насельніцтва занята хлебаробскай і жывёлагадоўчай справамі. За актыўную жыццёвую і грамадскую пазіцыю В. Барко ўзнагародзіла  А. Пятроўскага, Ч. Халяву, Я. Сінкевіч, С. Бажына.

Віншавалі сваіх калег з надыходзячым святам - Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК галоўны інжынер Аляксандр Францавіч Цыбульскі, намеснік дырэктара па вытворчасці Часлаў Іванавіч Халява, старшыня прафсаюза Аляксандр Часлававіч Ялоўскі. Граматамі прадпрыемства былі ўзнагароджаны П. Качалка, А. Самахвал, Д. Казнадзей, С. Юхнік, А. Сілюк, М. Нехвядовіч, І. Філон, І. Пякша, Г. Магільніцкі, І. Карпуць, А. Пякша, В. Русакевіч, І. Султан, С. Івуць, Т. Русакевіч, Л. Малюк, В. Карыцкі, Ч. Пякша, Л. Велянцэвіч.

Упрыгожваннем мерапрыемства стала канцэртная праграма, якую зладзілі квартэт "Варажэя" аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Ліпнішкі і самадзейныя артысты Тракельскага цэнтра культуры і вольнага часу Воранаўскага раёна.

 І. БУТУРЛЯ.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.