ivyenews.by

"Сцежкамі роднага краю”. Дзеці набылі каштоўныя веды аб традыцыйнай культуры Іўеўшчыны

Год народного единства

18 чэрвеня ў г.Іўе аддзелам рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” для дзяцей праведзена свята народнай творчасці “Сцежкамі роднага краю”.

Распачалося свята ў памяшканні аддзела, дзе дзеці былі азнаемлены з традыцыйнымі рамествамі Іўеўшчыны, палюбаваліся на прыгожыя вырабы, якія дэманструюцца на выстаўцы народнай творчасці. Народным майстрам па саломапляценні, членам Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці Ірынай Смірновай быў паказаны майстар-клас “Саламяныя ўзоры”. 

Затым цікавыя персанажы народных казак запрасілі дзяцей на набярэжную гарадскога возера, дзе адбыліся вяселыя гульні, забавы, віктарыны.

Свята падарыла хлопчыкам і дзяўчынкам шмат пазітыва, весялосці, а таксама каштоўныя веды аб традыцыйнай культуры роднага краю.

І.Капуста, вядучы метадыст аддзела метадычнай работы ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.

Читайте ещё:



Оставить комментарий