Этна-вечарына "Наша хата майстрамі багата" прайшла ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.
Год народнага адзінства - гэта цудоўная магчымасць яшчэ бліжэй і яшчэ больш шчыра дакрануцца да свайго, роднага, да сваіх каранёў, спазнаць свае традыцыі, звычаі вякоў і пакаленняў, сэрцам і розумам спасцігнуць выснову свайго жыцця, папрацаваць над сувяззю пакаленняў у справе адраджэння беларускаці, нацыянальных майстэрстваў і промыслаў і г.д.
Прынамсі, зрабіць усё тое, што так даўно і так паспяхова робіцца ў гэтым аддзеле, які яшчэ нядаўна насіў назву цэнтра рамёстваў.
Адбылося сумеснае пасяджэнне клуба майстроў "Скарбніца" і дзіцячага аматарскага аб'яднання "Крынічка".
Этна-вечарына "Наша хата майстрамі багата" дазволіла і малым майстрам, і дарослым з задавальненнем паглыбіцца ў чароўны свет народнай творчасці, пазнаёміцца з традыцыйнымі рамёствамі нашага рэгіёна.