ivyenews.by

Працэсія Божага Цела прайшла па вуліцах горада

Актуальное

Божае Цела адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, таму што менавіта ў чацвер Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі (Вялікі чацвер). Ва ўрачыстасць Божага Цела Касцёл складае падзяку Збаўцу за дар Найсвяцейшага Сакрамэнту, у якім Ён сам прабывае для свайго народа. 

Працэсія Божага Цела — гэта эўхарыстычная працэсія, якая адбываецца ў гэты дзень або ў наступную пасля яго нядзелю. Праходзіць яна звычайна навокал касцёла ці па вуліцах горада і затрымліваецца каля чатырох алтароў, дзе чытаюцца ўрыўкі з Евангелля і прамаўляюцца гаміліі. 

Святкаванне ўрачыстасці Божага Цела было ўведзена ў XII ст. пасля аб’яўленняў благаслаўлёнай Юліяне (1193–1258 гг.), настаяцельніцы кляштара аўгустынак, які знаходзіўся пад Льежам (Бельгія). 

Кожны год верникі касцёла св. апосталау Пятра и Паўла праходзяць ў святочнай працэсіі па галоўных вуліцах горада. Асаблівай прыгажосці і ўрачыстасці мнагалюднаму шэсцю надае і ўдзел у ім дзяцей, якія зусім нядаўна, у канцы мая, прыступілі да першай споведзі.  Яны былі прыбраныя ў асаблівае белае аддзенне.

На працягу ўсяго маршрута верникі спыняюцца каля ўпрыгоджаных напярэдадні алтароў, каб у сваіх малітвах услауляць Бога и дзякаваць за усё добрае, што ёсць у іх жыцці.

Читайте ещё:



Оставить комментарий