ivyenews.by

Праца на карысць Радзіме. Штогод вучні Геранёнскай СШ прымаюць актыўны ўдзел у акцыі “Тыдзень лесу”

Экология. Сфера особого внимания

Штогод школьнікі прымаюць актыўны ўдзел у акцыі “Тыдзень лесу ”.  Цяперашняя вясна не стала выключэннем. 17 васьмікласнікаў Гераненскай СШ далучыліся да экалагічнай акцыі, прысвечанай году народнага адзінства. Навучэнцы адправіліся ў Ліпнішкаўскае лясніцтва ДЛГУ Іўеўскі лясгас, дзе іх ветліва сустрэў ляснічы А. Сальмановіч. Аляксей Генадзевіч вызначыў працоўную тэрыторыю, даў указанні, як правільна браць маленькае дрэўца ў рукі, рабіць лунку, каб парастак прыжыўся.

Старшакласнікі актыўна ўключыліся ў працоўную дзейнасць па лесааднаўленні. Дружна працавалі валанцёры, дапамагаючы лясніцтву аднавіць лес за в. Гуцішкі. Папрацавалі плённа і з добрым настроем - жартавалі, успаміналі цікавыя гісторыі. Непрыкметна праляцелі чатыры гадзіны, а школьнікі, здаецца, і не стаміліся. Як вынік, высаджана каля 5 тысяч саджанцаў елкі звычайнай і хвоі  еўрапейскай на 1,2 га лесу. Ганарлівыя за праведзеную працу на карысць Радзімы, вярнуліся рабяты з лесу.

У ходзе працоўнай акцыі нашы навучэнцы не толькі ўнеслі свой уклад у аднаўленне лесу, але і пазнаёміліся з новымі тэхналогіямі вырошчвання саджанцаў, што выклікала немалую цікавасць. Такія мерапрыемствы вучаць беражліва адносіцца да экалогіі, да захавання лесу - нацыянальнага багацця краіны. Бо кожнаму хочацца дыхаць свежым паветрам, наведваць чысты лес. Дык давайце ж берагчы лес і клапаціцца пра яго!

Т.Здончык, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Геранёнскай СШ.

Читайте ещё:



Оставить комментарий