
Гэтымі сонечнымі, яснымі, летнімі дзянькамі ў вёсцы распачынаецца нарыхтоўка сена. Сенажаць з’яўляецца не проста важным этапам жыцця вёскі, але і самай прыемнай працай, напоўненай весялосцю.
Усіх жадаючых паспрабаваць свае сілы ў конкурсе ручнога сенакашэння запрашаем 11 чэрвеня 2022 года ў 16:00 гадзін у аграгарадок Ліпнішкі на відовішчнае, вясёлае свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”.
У праграме :
- раённы конкурс па ручному сенакашэнню“Касец - 2022”;
- канцэртныя выступленні калектываў аматарскай творчасці Іўеўскага раёна;
- дэфіле - шоу “Доўгая каса - дзявочая краса”;
- эстрадны канцэрт салістаў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”;
- дансінг-шоў праграма “Танцы на пракосе”
На працягу свята працуюць: майстэрня “Касца-удальца”; падворкі “Сялянскія прысмакі”; майстар-класы па пляценню вянкоў “Вянок-вяночак”; па вырабу лялек “Траўніца”; гандлёвыя палаткі; дзіцячыя атракцыёны; выстаўкі-продажу вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Госці маюць магчымасць частавацца прысмакамі беларускай кухні і наведаць пляцоўку “Прэзентацыя дранікаў” - элемента “Стравы з таркаванай бульбы” нададзенаму статусу нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці.