ivyenews.by

Выстава “Артэфакты Іўеўскага касцёла” будзе працаваць да 6 лістапада

Что? Где? Когда?

Выстава “Артэфакты Іўеўскага касцёла”, якая адкрылася 10 верасня ў  Іўеўскім музеі нацыянальных культур, будзе працаваць да 6 лістапада. 

Адметнасцю выставачнага праекта з’яўляецца тое, што частка экспанатаў знаходзіцца ва ўжыванні і сёння.
Прадметы для выставы прадастаўлены святаром касцёла Св. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі, сярод якіх арнаты XVIII ст., літургічнае начынне і інш. Дэканат Іўе
Адзін з тэматычных комплексаў прысвечаны каталіцкаму святару, доктару філасофіі, публіцысту – Ільдэфонсу Бобічу. Кнігі з асабістай бібліятэкі якога, прадстаўленыя на выставе, з’яўляюцца часткай музейнай калекцыі.

Даведкі па тэл. 6-80-35

Читайте ещё:



Оставить комментарий