ivyenews.by

Анонс. Гаворым і чытаем па-беларуску

Что? Где? Когда?

Беларусы аднымі з першых у свеце атрымалі друкаваную кнігу на роднай мове, здолелі стварыць багатую нацыянальную літаратуру, якая папаўняецца сусветна вядомымі імёнамі і ў наш час.

Чытаць па-беларуску, думаць па-беларуску - гэты запавет пакінулі нам продкі. У ім - вытокі нацыянальнай годнасці і сапраўднага патрыятызму.

У год святкавання 500-годдзя кнігадрукавання ў Беларусі ва ўсіх публічных бібліятэках раёна будзе праводзіцца інфармацыйны тыдзень "Гаворым і чытаем па-беларуску" з 11 па 17 верасня бягучага года. 

 Для наведвальнікаў  бібліятэкі, як для дарослых, так і для маленькіх,  будуць працаваць "куточкі"  літаратуры на беларускай мове, дзе кожны зможа выбраць цікавую кнігу або часопіс. 

 На працягу тыдня пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове і літаратуры: гучнае чытанне   "Вітаем беларускую казку" (бібліятэка-філіял г.п. Юрацішкі),  гадзіна літаратурнага партрэта "Яны сэрцам пісалі кожную сваю песню" (Іўеўская раённая бібліятэка), літаратурна-музычная імпрэза "Я сэрцам пісаў сваю кожную песню" (інтэграваная бібліятэка-філіял аг. Трабы), круглы стол  "Францыск Скарына: беларускае кнігадрукаванне праз прызму часу" (Іўеўская раённая бібліятэка), віктарына  "Знакавая постаць Беларусі" (бібліятэка-філіял аг. Морына) і шмат іншага цікавага.                          

Запрашаем прыняць актыўны ўдзел у мерапрыемствах тыдня беларускай мовы і літаратуры!

Цэнтральная раённая бібліятэка.

Читайте ещё:



Оставить комментарий