ivyenews.by

Выстаўка-кірмаш “Вярба-вербачка” працуе ў Іўі

Что? Где? Когда?

Прыгрэла сонейка, прыйшла і па календары, і па надвор’ю вясна. З ёй звязана шмат цудоўных  чаканняў і надзей. І адно з іх -  надыходзячы Вялікдзень, свята усіх святаў. А перад той вялікай урачыстасцю вернікі сустракаюць свята Увахода Божага ва Іерусалім, якое у нас прывыклі называць Вербніцай. А якая яе асобная прыкмета? Канешне ж, упрыгожаныя галінкі вярбы, якія спецыяльна рыхтуюць на свята, ставяць у цяпло і ваду, каб распусцілася лістота.

14 сакавіка ў аддзеле раместваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу адбылося адкрыццё выстаўкі-кірмашу “Вярба-вербачка”. Прысутныя на мерапрыемстве азнаёміліся са святочнай рукатворнай прыгажосцю. Майстрыцы Ірына Смірнова і Аміня Мусіна правялі майстар-класы па вырабу святочных вербаў. 

Выстаўка-кірмаш “Вярба-вербачка” будзе працаваць да 28 сакавіка. 

Аддзел раместваў запрашае ўсіх жадаючых наведаць выстаўку, пабачыць асаблівую прыгажосць і набыць арыгінальныя вербачкі.

В.ГУЛІДАВА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий