На склад Гродзенскай «Фармацыі» дастаўлена больш за 130 тысяч доз.
У рэгіён паступіла першая партыя вакцыны ад грыпу “Грыпол плюс” расійскай вытворчасці. На склад Гродзенскай «Фармацыі» дастаўлена больш за 130 тысяч доз з захаваннем тэмпературнага рэжыму, які ў дадзеным выпадку патрабуецца пры транспарціроўцы прэпарата. Дарэчы, прышчэпачная кампанія супраць грыпупачнецца ў рэгіёне ўжо ў кастрычніку і сёлета плануецца правакцыянаваць каля 40% насельніцтва.