ivyenews.by

Паверыць у сапраўдны цуд! Як прайшлі святочныя дні ў Трабскім дз/с-СШ

Образование

Новы год- цудоўнае, чароўнае свята, якое  робіць усіх  нас крышачку дабрэйшымі і больш радаснымі. З  асаблівым нецярпеннем чакаюць гэта свята дзеці. Чакаюць   цуда, здзяйснення запаветных жаданняў і мар.

Атмасфера навагодняга свята - гэта асаблівае чараўніцтва, якое  напоўніла пазітывам і радасцю навучэнцаў і работнікаў дзяржаўнай  установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Трабскі яслі-сад-сярэдняя школа”   падчас правядзення  навагодняй  дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці"  . 

14 снежня, падчас старту акцыі, установу адукацыі наведаў сапраўдны Дзед Мароз, які  запрасіў усіх прысутных адправіцца  ў чароўнае навагодняе падарожжа, у магічны свет зімовых таямніц і сакрэтаў. Вясёлыя ўсмешкі, гульні і карагоды, конкурсы і загадкі былі неад'емнай часткай свята. Салодкія падарункі і прызы атрымалі ўсе дзеці.   

Члены валанцерскага атрада “Цяпло ў далонях” прынялі ўдзел у дабрачынных  акцыях "Цуды на каляды", “ Чырвоная рукавічка”,  якія адлюстроўваюць імкненне   акружыць клопатам і ўвагай дзяцей і людзей сталага ўзросту  ў гэтыя святочныя дні.  Члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі таксама не засталіся ў баку: падарункі і сувеніры  атрымалі   дзеці-інваліды,  дзеці з мнагадзетных і апякунскіх сямей.  

Сапраўдны цуд здарыўся з навучэнцамі 1-4 класаў, бо ім пашчасціла  адчуць сябе заваёўнікамі джунгляў у дзіцячым забаўляльным цэнтры, які яны наведалі ў рамках акцыі "Нашы дзеці".  Дзеці змаглі паказаць спрыт, цягавітасць, гнуткасць, смеласць на батутным полі, у рознаўзроўневым дзіцячым лабірынце з рознымі гульнявымі зонамі, горкамі, сухім басейнам і пнеўмапушкамі, а хуткасны спуск на тарзанцы падарыў ім неверагодныя эмоцыі.

Парадавала  ўсіх нечаканая  сустрэча з казачным Зайцам-Пабягайцам, а  вясёлыя карагоды,  цікавыя гульні  падарылі  дзецям адчуванне надыходзячага свята.   Цуды  збываюцца!

Займальнае навагодняе прадстаўленне  чакала дзяцей на раённым навагоднім дабрачынным свяце. Спачатку, затаіўшы дыханне, глядзелі яны  спектакль "Ледзяное акенца". Галоўнаму герою трэба было знайсці Дзядулю Мароза, каб тата паверыў, што гэты добры чараўнік існуе. А што патрэбна для перамогі дабра над злом? А трэба, каб самая гарачая зорачка растапіла ледзяное акенца.

У холе Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу навучэнцаў гасцінна сустракалі не толькі работнікі цэнтра, гаспадары, але і супрацоўнікі Іўеўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. У іх - свая праграма: "Бяспечнае дзяцінства" і "Бяспечны Новы год".

Цікава прайшла  тэатралізаваная гульнявая праграма "Добры дзень, свята навагодняе".  Да дзяцей  у госці нечакана зазірнулі Баба-Яга, Кікімара і Лешы. Казачныя героі  павялі за сабой   у чароўны свет казак. Удзельнікі праграмы  змаглі акунуцца ў святочную атмасферу прыгод, паўдзельнічаць у цікавых конкурсах. А са з'яўленнем Дзеда Мароза і Снягуркі пачалося сапраўднае свята з карагодамі вакол прыгожай навагодняй  ёлкі, песнямі і танцамі. Салодкія падарункі і прызы атрымалі ўсе дзеці.  Утульная святочная атмасфера, прыгажуня-ёлка  не  пакінулі раўнадушнымі ўсіх прысутных.

Такім чынам,    дзякуючы  самай добрай і шчырай акцыі “ Нашы дзеці”  кожны   змог  атрымаць  радасць   ад удзелу ў марафоне дабрыні  і спагады  і   паверыць   у сапраўдны  цуд.  

Н Грыбоўская, педагог сацыяльны Трабскага ясляў-сада-сярэдняй школы

Читайте ещё:



Оставить комментарий