ivyenews.by

“Які ж гэта цуд – слова, мова мая!”. У дашкольных групах Юрацішкаўскага я/с-СШ адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы

Образование

“Які ж гэта цуд – слова, мова мая!”. Пад такім дэвізам 21 лютага 2022 года прайшоў  у дашкольных групах Юрацішкаўскага ясляў-сада – сярэдняй школы Міжнародны дзень роднай мовы.

Мілагучная і прыгожая, дзівосная і казачная наша родная мова. Асабліва, калі яна гучыць з вуснаў дзіцяці. Адным з мерапрыемстваў, уключаных у каляндарны план рэалізацыі  інавацыйнага праекта  «Укараненне мадэлі фарміравання культуры міжасобасных зносін дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа ва ўмовах дзяржаўнага двухмоў’я», у гэты дзень ва ўстанове адукацыі з’яўляецца актыўная акцыя «Ад вітання да развітання».  

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль   штодня. Але як прыгожа гучаць гэтыя словы на беларускай мове, якое значэнне маюць яны і ў якой сітуацыі іх выкарыстоўваць, не заўсёды ведаюць маленькія мовазнаўцы. У час акцыі выхаванцы старэйшай групы змаглі праверыць свае веды і на прыкладзе прадэманстраваць ветлівыя паводзіны. “Добры дзень”, “вітаем Вас” гучала для ўсіх, хто ўваходзіў у дашкольнае памяшканне. Ветлівымі выразамі “Адкажыце, калі ласка”, “Як у вас справы?” выхаванцы запрашалі наведвальнікаў падтрымаць размову на роднай мове. Падчас абеду не забыліся пажадаць адзін аднаму “Смачна есці”. На развітанне з вуснаў дзяцей гучалі словы “Да пабачэння”, “Да скорай сустрэчы”, “Усяго найлепшага”. Гэта сведчыла аб тым, што з самага маленства дзеці ўжо разумеюць, як важна прыслухоўвацца да роднай мовы, карыстацца паўсядзённа і браць з яе ўсё самае цікавае і прыгожае, бо гэта і ёсць наша спадчына.

А. Станкоўская, выхавальнік старэйшай дашкольнай групы Юрацішкаўскага ясляў-сада – сярэдняй школы.

Читайте ещё:



Оставить комментарий