ivyenews.by

“Шляхамі той вайны”. У Лелюкінскай СШ праходзіць дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў

Образование

У Лелюкінскай сярэдняй школе праходзіць  дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў. У рамках дэкады  для старшакласнікаў быў арганізаваны відэасалон “Шляхамі той вайны”.

Зусім нядаўна, 2 лютага, мы адзначылі 80 гадоў з дня заканчэння Сталінградскай бітвы, якая стала пераломным момантам у ходзе Вялікай Айчыннай вайны і прадэманстравала ўсяму свету нязломную сілу духу, мужнасць і гераізм савецкіх войскаў.

Сталінградская бітва – адна з буйнейшых у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў. Яна пачалася 17 ліпеня 1942 года і скончылася 2 лютага 1943 года. Дзвесце дзён і начэй на берагах Дона і Волгі, а затым ля сцен Сталінграда і непасрэдна ў самім горадзе працягвалася гэтая жорсткая бітва. Яна разгарнулася на велізарнай тэрыторыі плошчай каля 100 тысяч квадратных кіламетраў пры працягласці фронту ад 400 да 850 кіламетраў. Удзельнічала ў ёй з абодвух бакоў на розных этапах баявых дзеянняў звыш 2 мільёнаў чалавек. Па мэтам, размаху і напружанасці баявых дзеянняў Сталінградская бітва перасягнула ўсе папярэднія ёй бітвы сусветнай гісторыі. Мужнасць і гераізм савецкіх войскаў дазволілі перамагчы ў гэтай вырашальнай бітве, дзясяткі тысяч салдат і афіцэраў былі ўдастоены ўрадавых узнагарод. Героямі Савецкага Саюза сталі 112 чалавек. Менавіта гэтай гістарычнай падзеі і быў прысвечаны відэасалон.

Ва ўступнай частцы аб Сталінградскай бітве і адносінах да яе настаўнік паспрабаваў вывесці аўдыторыю на размову – чаму сёння трэба памятаць і гаварыць і пра бітву і пра вайну. Гаворка ішла аб сучаснай інфармацыйнай вайне, аб скажэнні і замоўчванні многіх вядомых фактаў і падзей таго часу. Рабят уразіў той  факт, што сілы бакоў былі няроўнымі, вораг меў перавагу ў жывой сіле і тэхніцы, але абаронцы горада абаранялі кожны дом, кожны цэх свайго завода. У выніку лютых баёў і бамбардзіровак горад ператварыўся ў руіны, але самым трагічным былі чалавечыя лёсы і страты. Калі прагучалі апавяданні-успаміны рускага і нямецкага салдата, навучэнцы прыйшлі да высновы, што лёсы гэтых салдат розныя і ў той жа час падобныя. Мэты і задачы розныя, а вось пакуты, страты, боль і страх смерці аднолькавыя. Дзяцей здзівіў гуманізм савецкіх салдат і жыхароў знішчанага Сталінграда, якія пацярпелі ад разбуральнага нападу фашыстаў, але, нягледзячы на гэта праяўлялі спачуванне да палонных немцаў, дзелячыся з імі ежай і адзеннем. Далей навучэнцы паглядзелі і абмеркавалі фільм цыкла “Вялікая Айчыная вайна. Сталінградская бітва”. Завяршўся відэасалон хвілінай маўчання ў памяць аб загінуўшых у Сталінградскай бітве.    У канцы мерапрыемства быў падведзены вынік: якой жа і чым з'яўляецца Сталінградская бітва для цяперашняй моладзі, што нам трэба зрабіць, каб аб гэтых падзеях людзі заўсёды памяталі.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Вольга Балановіч,
класны кіраўнік 9 класа
Лелюкінская сярэдняя школа

Читайте ещё:



Оставить комментарий