ivyenews.by

Легенды Гальшанскага замка. Выхаванцы аздараўленчага лагера “Грын Парк” зазірнулі ў мінулае

Образование

Скажыце, а Вы калі небудзь траплялі ў мінулае? А вось 15 выхаванцам аздараўленчага лагера “Грын Парк” пашанцавала здзейсніць падарожжа ў часе. Экскрсія “Легенды Гальшанскага замка” перанесла ўсіх удзельнікаў з сучаснасці ў старажытнасць. Ужо на ўваходзе на тэрыторыю Гальшанскага Замка падлеткаў сустрэла ключніца Замка, якая і правяла іх да замкавых сцен. Адразу ж загучала старажытная музыкая і гаспадар Замка звярнуўся да прысутных. Ля цен з’явіліся прывіды Чорнага манаха і Белай Панны. Тэатралізаванае прадстаўленне захапіла ўсіх. Да падлеткаў выйшлі і каралеўскія асобы і Соф’я Гальшанская. Нават зрабілі фотаздымак на памяць.

Пад музычны акампанемент з падлеткамі развучвалі старажытныя таныы, прапанавалі пагуляць і ў старажытня гульні.

Цікавай і змястоўнай стала экскурсія па экспазіцыйных залах, якія размешчаны ў вежы замка. Гальшанскі замак - самае галоўнае месца мястэчка. Усё ж такі былая рэзідэнцыя Гальшанскіх і Сапегаў! І, хоць, ад былой велічы засталіся руіны, але і яны ўражваюць не менш. А не так даўно разгарнулася цэлая праграма па аднаўленні гэтага архітэктурнага гістарычнага помніка. Калі Вы яшчэ не былі там, то раім гэта зрабіць. Не пашкадуеце.

Махнач Рамуальда Станіславаўна, старшы выхавальнік летняга аздараўленчага лагера “Грын-Парк” на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Трабскя сярэдняя школа Іўеўскага раёна”

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews 

 

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий