У рамках педагагічнага савета ў 2 рознаўзроставай групе Лелюкінскай сярэдняй школы Іўеўскага раёна праведзены інтэграваны занятак на тэму "Мая Радзіма - Беларусь".
У цікавай гульнявой форме выхаванцы пашыралі ўяўленні пра нашу краіну і дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь (гімн, сцяг, герб). У госці да дзяцей завітаў Бульбашык і прынёс разнастайныя цікавыя гульні і заданні.
Дашкольнікі гулялі з мячом, складалі мазаіку-пазл, чыталі вершы пра радзіму, малявалі фарбамі.
Пад правядзення беларускай народнай гульні "Бусел" падтрымлівалася цікавасць да беларускага фальклору. Пад час рэфлексіі выхаванцы адпаведна свайму настрою выбіралі кветку-смайлік., а ў падарунак ад Бульбашыка дзеці атрымалі вясёлага бусліка.
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
А. Чурэйна, выхавальнік 2 рознаўзроставай групы.