8 студзеня наш зямляк, прафесар кафедры сацыяльных навук, кандыдат філасофскіх навук, палкоўнік у адстаўцы Уладзімір Іванавіч Свякла адзначыў 80-гадовы юбілей.
Яму недаспадобы недакладныя або акругленыя лічбы. Усё павінна быць дакладна! І пра свой васьмідзесяцігадовы юбілей размаўляе з прысутнай яму сціпласцю: "Ну і якая ж мая заслуга ў тым, што я нарадзіўся? Гэтаму я абавязаны ў першую чаргу сваім бацькам!".
Вёска Барава, размясціўшая свае хаты ўздоўж велічнага Нёмана, нічым асаблівым ад іншых вёсак не адрознівалася. Сям'я Івана Мікалаевіча і Валянціны Уладзіміраўны Свякла жыла проста і гэтак жа, як калісьці іх продкі, абрабляла зямлю, гадавала скаціну, як і ўсе аднавяскоўцы, тут трымалі гаспадарку. Сваіх дзяцей змалку выхоўвалі беражліва адносіцца да працы і да сваіх блізкіх, з павагаю - да старэйшых.
Вайна ўнесла свае жудасныя папраўкі ў мірнае памяркоўнае жыццё. У першы ж дзень вайны ўсё мужчынскае насельніцтва, атрымаўшы павесткі, прыбыло ў ваенкамат, дзе іх сустрэлі пустыя кабінеты і горы вывернутых са сталоў ды сейфаў папер. Усе да аднаго працаўнікі ваенкамата, не паспеўшы мабілізаваць насельніцтва, падаліся на фронт. Так і разышліся мужыкі па сваіх хатах, у свае сем'і, застаўшыся на роднай зямлі, названай пазней "тэрмінова акупаванай тэрыторыяй".
"Было вельмі жудасна, - успамінае Уладзімір Іванавіч. - Даведак аб падзеях аніякіх! Прыслухоўваючыся да грукату выбухаў, людзі зусім нічога не разумелі, усе чакалі хутчэйшага разгрому акупантаў Чырвонай Арміяй".
А ў небе над Нёманам, бліз суседняй вёскі Мікалаева, імкнуўшыся разбамбіць мост, кругамі ляталі нямецкія самалёты. Хутка нязваныя госці прыйшлі і ў вёску. А разам з "новай ўладай" ступілі на мірную зямлю і смерць, і разбурэнне, і голад.
"Пра тое, што Чырвоная Армія атрымлівае вялікія страты, і хуткай перамогі над Гітлерам чакаць не даводзіцца, - успамінае Уладзімір Іванавіч, - паведамілі нам чырвонаармейцы, раскіданыя цяжкімі баямі па навакольнай мясцовасці. За ўкрыццё савецкіх вайскоўцаў немцы пагражалі суровай расправай, а чырвонаармейцам настойліва прапанавалі здацца ў палон. Але не верылі людзі ні аднаму слову захопнікаў! Ратавалі сваіх хлопцаў, як маглі."
"І ў нашай хаце, - працягвае Уладзімір Іванавіч, - да красавіка 1942 года, пакуль не сфармі-раваліся партызанскія атрады, хаваўся, адбіўшыся ад войска, зусім яшчэ малады салдацік. Неяк у час чарговай аблавы ён толькі і паспеў заскочыць да нас, дзяцей, на печ.
Пужлівымі вочкамі мы разглядаем нямецкага афіцэра і салдат, а наша маці, нічым не паказваючы ахапіўшае яе хваляванне, падышла да афіцэра і, дакорліва ківаючы галавой, працягнула руку да яго мундзіра: "Ай-яй-яй, пан афіцэр, адарваны гузік!". Уражаны немец пачырванеў, агледзеў злым поглядам хату і хутка выйшаў у двор. Яго прыспешнікі - за ім. Пазней чырвонаармеец Саша Карэлін, таксама як і яго саслужыўцы, далучыўся да партызанскага атрада і, знаходзячыся ў дазоры, адкрыў пальбу па патаемна прыбліжаючыхся гітлераўцах. Цаною свайго жыцця партызан-чырвонаармеец папярэдзіў таварышаў аб спрабаванні немцаў раптоўна абступіць атрад".
Сяляне, гэтак жа, як і да вайны, засявалі агароды, рыхтуючы запасы не толькі для сваіх сем'яў, але і для партызан. Агульнае кіраванне ўсёй дзейнасцю мірнага насельніцтва было ўскладзена на сельскага старасту Мікалая Мешчаніна, якога добра ведалі ў партызанскім атрадзе.
Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў, калі ўжо смела можна было хадзіць па роднай зямлі і не палохацца здзекаў фашыстаў, па гарадах і вёсках прайшла новая хваля мабілізацыі ў дзеячую армію. Маці і жонкі з хваляваннем праводзілі на фронт ужо панюхаўшых пораху ў партызанскіх баях сваіх сыноў і мужоў.
З наказам аб хутчэйшым вяртанні і толькі з перамогай праводзіла і маці Валянціна Уладзі-міраўна свайго гаспадара сям'і, ведаючы, як складана ёй будзе падымаць на ногі сына Валодзю і дачку Леанілу. Ды і пад сэрцам ужо нараджалася новае жыццё - добрая будзе вестка Івану Мікалаевічу пасля вяртання з фронту! Але запаветнай сустрэчы з народжанай вясной 1945 года дачкой Кацярынай з бацькам не адбылося: праз паўтара месяца пасля нараджэння дачкі бацька трох дзяцей чырвонаармеец Іван Мікалаевіч Свякла быў цяжка паранены ва Усходняй Прусіі і памёр ад раненняў менш чым за месяц да Вялікай Перамогі.
Як і ў большасці дзяцей таго часу, Валодзькіна дзяцінства абарвалася ў дзевяцігадовым узросце з атрыманнем сям'ёй "пахаванкі" - складзенага трохвугольнікам ліста аб гераічнай смерці сына, мужа, бацькі… Усе мужчынскія клопаты пароўну з дарослымі прыйшлося вырашаць хлапчуку, як адзінаму ў сям'і мужчыну. Менавіта тады падлетак зразумеў: калі захочаш атрымаць чакаемы вынік, неабходна шмат працаваць!
У пятнаццацігадовым узросце Валодзька скончыў сямігодку. Мала хто з яго аднагодкаў змог працягваць вучобу далей, навучыўся чытаць ды пісаць - ды і хопіць! У хлопца наконт працягу навучання былі свае меркаванні. Нагледзіўшыся кіна-фільмаў у мясцовым клубе, ужо вельмі яму захацелася стаць артыстам! І не менш - ваенным лётчыкам! Уладзімір разумеў, што наступнай ступенькай да яго запаветных мараў павінна стаць сярэдняя школа. А што далей - будзе відаць.
Жыццё - як палёт жураўля. Быццам і ляціць павольна, а колькі пейзажаў пад крылом зменіцца з кожнай хвілінай палёту! Ні артыстам, ні ваенным лётчыкам Уладзімір Іванавіч так і не стаў, аднак у свае васемнаццаць юнацкіх гадоў назаўжды звязаў свой лёс з Узброенымі Сіламі, трапіўшы ў Арзамаскае ваеннае вучылішча. Ужо далей пасля службы ў ГСВГ (групоўка савецкіх войск у Германіі) - вучоба ў Ваенна-палітычнай акадэміі. Стажыроўка ў Калінінградзе падаравала слухачу акадэміі магчымасць наведаць магілу бацькі, пахаванага ў горадзе Чарняхоўску. Многае, глытаючы слёзы, хацелася паведаць бацьку, з якім разлучыліся ў тым далёкім 44-м годзе: і аб нарадзіўшайся сястры Кацюшцы, якую Іван Мікалаевіч так і не ўбачыў, і аб цяжкім жыцці сям'і ў час пасляваеннага ліхалецця! Хацелася параіцца і як салдат з салдатам падзяліцца сваімі поспехамі ў вучобе і ў службе!
Пасля вучобы ў акадэміі - суровая служба на Дальнім Усходзе. І ўжо з 1971 года па сённяшні час Уладзімір Іванавіч - выкладчык філасофіі Мінскага вышэйшага інжынернага зянітна-ракетнага вучылішча супрацьпаветранай абароны (з 1995 года - Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь).
"За час сваёй педагагічнай дзейнасці я вывучыў дзевяць тысяч дзевяць курсантаў, - з гонарам гартаючы свае "архівы" расказвае заслужаны педагог. - А пасля здачы зімняй сесіі маіх выхаванцаў стане на сотню чалавек больш. Мае выпускнікі розных гадоў выпуску раз'ехаліся і працуюць больш чым у дваццаці краінах свету".
А начальнік кафедры сацыяльных навук палкоўнік Уладзіслаў Анатольевіч Ксенафонтаў распавёў аб цікавым выпадку, калі на пасяджэнні кафедры быў прадстаўлены палкоўнік запасу Зігмунд Антонавіч Валевач для разглядання пытання аб назначэнні яго на пасаду выкладчыка. Намесніка начальніка акадэміі па вучэбнай рабоце палкоўніка Валевача ведалі ўсе: колькі ж год разам рука аб руку… Але ад пратакола адхіляцца нельга, таму дарэчы было пытанне: хто добра ведае і ахарактарызуе прадстаўленага таварыша. "Добры курсант", - данёсся роўны і ўпэўнены голас Уладзіміра Іванавіча. Чаму курсант? Многія не зразумелі рэплікі паважанага калегі.
Тады, прадэманстраваўшы даныя свайго "архіва", Уладзімір Іванавіч агучыў: "Глыбокія веды паказаў курсант Валевач на экзаменах па філасофіі ў 1972 годзе. Аднак, няўпэўнена адказаўшы на дадатковыя пытанні, гэты курсант адзнакі вышэй за "добра" не атрымаў. Але далей, - гартаючы пажаўцеўлы ад часу сшытак, працягваў Уладзімір Іванавіч, - гэта паслужыла курсанту толькі стымулам дзеля далейшай падрыхтоўкі да прадмета. І з таго часу ў яго толькі выдатныя адзнакі!".
Калегі па-добраму зайздросцяць жыццёваму запалу і грамадзянскай актыўнасці Уладзіміра Іванавіча. На яго рахунку - больш сотні публікацый. Сярод яго выпускнікоў - і заслужаныя ваеначальнікі, і палітычныя дзеячы, і вядомыя канструктары.
І паважаныя землякі, і калегі па рабоце, і шматлікая армія выпускнікоў юбіляра цёпла віншуюць Уладзіміра Іванавіча з днём нараджэння і жадаюць яму моцнага здароў'я, сямейнага дабрабыту, творчых поспехаў у працы і абавязкова - мірнага неба!
С. РОШЧЫНСКІ,
член Беларускага саюза журналістаў.
Фота аўтара.