ivyenews.by

Конкурс для сяброў народнага мастацтва прайшоў у Іўeўcкiм цэнтры культуры i вольнага часу

Главное

Раённы агляда фальклора «Жывой крыніцы галасы» прайшоў 19 лютага ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу.  

Пры ўваходзе на другі паверх гасцей сустракала выстаўка традыцыйных рамёстваў Іўеўшчыны аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры г.Іўе.

Добры настрой пачынаўся з агляду відэазапісу калядных абрадаў з аг.Лаздуны1 (абрад калядаванне “Прыйшлі Каляды, усе людзі рады!” ў выкананні дзіцячага фальклорнага ансамбля “Жавароначкі”) і з в.Бакшты (абрад “Гулянне ката” у выкананні фальклорнага ансамбля “Крынічка”).

Калі вы не ведаеце, дзе чэрпаць духоўнасць і ўнутраную сілу, то пачніце сябраваць з народным мастацтвам, зазірніце ў невычэрпную крыніцу народнай мудрасці, багатую  скарбонку народнага жыцця.

Выпрабавалі на сабе,  пусціўшыся ў народныя танцы, гульні, карагоды. 

Але тым, хто быў у гэты дзень на сцэне, прыйшлося не толькі пагуляць, але і пахвалявацца, бо для іх «Жывой крыніцы галасы»- сапраўдны конкурс, а значыць, спаборніцтва.

Працавала журы:

Ірына Мечыславаўна Грынкевіч –  галоўны спецыяліст сектара культуры Іўеўскага райваканкама. Старшыня журы;

Ірына Генадзьеўна Гуртавая – мастацкі кіраўнік дзяржаўнай установы культуры  “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”;

Лілія Францаўна Кішкель -  загадчык  аддзела метадычнай работы дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.

Удзельнікі дзіцячых клубных фарміраванняў сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лелюкі прапанавалі фальклорную праграму “Купалінка”.

Дзіцячы фальклорны ансамбль фальклорнага ансамбля “Вечарніца” Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу - урывак з абрада “Юр’еўскі  карагод”.

Беларускія народныя песні выконвалі дзяўчаты з трыа аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1

Прысутныя весяліліся і танцавалі разам з фальклорнай групай сектара культурна-массавай і асветніцкай работы аграгарадка  Дайліды.

Чыталі вершы таленавітыя людзі, якія прадстаўлялі  сектар культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Морына.

Абрад “Калядаванне” праводзіў  фальклорны ансамбль “Жытніца” з аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі.

Пакараў публіку вяселымі песнямі і танцамі жаночы вакальны ансамбль “Крынічка” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Трабы. 

У самае неба неслася песня артыстаў з аддзела культурна-массавай і асветніцкай работы г.п. Юрацішкі. Яны прапанавалі фальклорную праграму “Ноч на Яна”.

Ансамбль народнай музыкі “Вечарынка” аддзела культурна-массавай і асветніцкай работы аграгарадка  Геранёны выступаў з фальклорнай праграмай “Гуляю я”.

Пераканаліся, што захавалася ў нас любоў да народных  песень, танцаў, гульняў, жартаў.

На Іўеўшчыне — што працаваць, што спяваць — усё умеюць.

-Народная культура,- адзначыла загадчык аддзела метадычнай работы Л.Ф.Кішкель,- дае не толькі веды, але дапамагае пераадольваць цяжкасці быцця, ўпрыгожвае наш побыт, робіць яго цікавым, гарманічным, поўным.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Ірына Халява.

Фота Станіслава Зянкевіча.






Читайте ещё:



Оставить комментарий