ivyenews.by

27 мая адбудзецца фэст "Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх". Даведайцеся, якая праграма чакае гасцей свята

Главное

Вабіць сваім хараством Жамыслаўльская зямля. Вялікі ўклад у яе росквіт ўнёс знакаміты род Умястоўскіх які жыў і працаваў тут у 18-19 стагоддзях.

Дакрануцца да вытокаў багатай гісторыі Жамыслаўльскага краю прайсціся  сцежкамі старадаўняга парку і адчуць сябе часцінкай святочнай падзеі запрашаем 27 мая  на фэст “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх”, які адбудзецца ў 17:00 у аг. Жамыслаўль на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу.

У праграме:

 - урачыстае адкрыццё “Фэст вітае гасцей”;

 - акцыя “Пасланне праз стагоддзі”;

 - квэст-гульня “Сцежкамі старадаўняга парку”, прысвечаная 140-годдзю стварэння знакамітага парка з адзіным у Беларусі пенсільванскім ясенем;

 - дэфіле “Карагод года”;

 - канцэрты калектываў аматарскай творчасці ўстаноў культуры Іўеўскага раёна;

 - танцавальна-забаўляльная праграма “Вечар у Жамыслаўльскім парку”.

На фэсце выступяць жаданыя госці  з гарадоў Бярозаўкі і Мінска: народны вакальна-інструментальны ансамбль “Шкляры” і аматарскі танцавальны калектыў гісторыка-побытавых танцаў “Баламуты”.

На працягу свята працуюць: выстаўкі “ З гісторыі фэста” і “140 гадоў знакамітаму парку ”, атракцыёны, гандлёвыя палаткі, майстар-клас па традыцыйных відах рамёстваў, выстаўкі народнай творчасці,  выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя.

У вас будзе магчымасць пакатацца на конях і адведаць духмянай юшкі.

 Аркамітэт

Читайте ещё:



Оставить комментарий