ivyenews.by

Фотапраект. Любімую маму Пярлухіну Марыю Валер'янаўну віншуем са святам 8 Сакавіка!

Главное

Ёсць матчына любоў,
Яе не зблытай
З ніякай, бо няма нідзе такой —
Пяшчотнай, бескарыслівай, адкрытай.
Шчаслівы ты, пакуль яна з табой.

Ёсць матчына любоў.
Яна будзіла
На золку, каб радоўку не праспаць.
I невядома мне, якая сіла
Магла з пасцелі цёплай падымаць.

Ёсць матчына любоў.
З ёй забываеш
I крыўду, і бяду, і гузакі.
Яе цяпло да скону адчуваеш,
Як дотык добрай ласкавай рукі.

Ёсць матчына любоў.
Яна спрадвеку
Была, як спадарожніца жыцця.
Ці прыгажун ты будзеш, ці калека —
Ты для яе — любімае дзіця.

Ёсць матчына любоў.
Ты ёй аддзячыш.
Яна табе душу ўсю аддае.
З дзявочаю, мужчынскай і дзіцячай
Ніколі ты не зблытаеш яе.

Ёсць матчына любоў.
Яна нам свеціць
I ў блізкай, і ў далёкай старане.
I колькі б я ні жыў на гэтым свеце,
Любі адною — матчынай! — мяне.

Анатоль Сыс.

Читайте ещё:



Оставить комментарий