20 студзеня ў Іўеўскім яслях-садзе - пачатковай школе прайшоў Дзень снегу. Зімовае свята для вучняў і іх бацькоў, настаўнікаў і выхавальнікаў стала цудоўным адпачынкам у шосты школьны дзень. Кожны ўдзельнік мог актыўна і на карысць здароўю правесці свой вольны час.
Суботні дзень для пачаткоўцаў стаў сапраўды незвычайным і запамінальным. На пачатку дзеці вырашылі ўпрыгожыць тэрыторыю вакол установы і з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсе "Снежныя фігуры". І вось побач з цэнтральным уваходам на тэрыторыю ўстановы з'явіўся новы стэнд бяспекі са снегу "Зіма выдатная, калі бяспечная!".
Паспрабаваць свае сілы вучні змаглі ў зімовай спартландыі "Ледніковы перыяд". Каманды спаборнічалі паміж сабой, выконваючы розныя заданні на хуткасць і спрытнасць. Вельмі чаканым момантам суботняга дня сталі лыжныя спаборніцтвы сярод вучняў 3 - 4 класаў і гульня "Футбол на снезе". У перапынках паміж конкурсамі ўдзельнікі свята саграваліся гарачым чаем з салодкімі пачастункамі.
-
Нажмите для просмотра! Нажмите для просмотра! -

Нажмите для просмотра! Нажмите для просмотра!
https://old.ivyenews.by/novosti/obshchestvo/3306-sapra-dny-dzen-snegu.html?tmpl=component&flview=amp#sigProIdcf6cad8729
Усе вучні і выхаванцы ўстановы адукацыі з нецярпеннем чакаюць кожнай суботы. Яны ведаюць, што толькі ў шосты школьны дзень прыедзе са свайго "гаража" прыгожы, на сенняшні дзень вельмі рэдкі, транспарт - поні па мянушцы Лексус. А ў гэты дзень ен прыехаў запрэжаны ў сані. Дзяцей было не ўтрымаць, кожны хацеў адчуць асалоду пяшчотнага ветрыку і легкага марозу, таму гоман дзіцячых галасоў быў чутны па ўсім бліжэйшым наваколлі. Вось яно, сапраўднае дзіцячае шчасце!
Традыцыйна быў падведзены вынік мерапрыемства. Усім удзельнікам зімовых забаў былі ўручаны граматы, пераможцам - дыпломы.
Н. Мішкура, настаўніца пачатковых класаў Іўеўскага ясляў-сада - пачатковай школы.