ivyenews.by

Любіць Бога - любіць людзей

Главное

Для многіх людзей свята Божага Нараджэння становіцца асобым часам для дабрачынных   спраў, якія, менавіта, з'яўляюцца наяўным адлюстраваннем сапраўднай веры. І людзі веруючыя сваю любоў да Бога, так вучыў Хрыстос, праяўляюць праз любоў да бліжняга - да другіх людзей.

У Іўеўскай парафіі, як паведаміў ксёндз Ян Гавецкі, як і паўсюдна ў парафіях Каталіцкага Касцёла, напярэдадні свята Божага Нараджэння па добрай традыцыі збіраюць сродкі на святочныя падарункі для адзінокіх пажылых людзей і дзяцей, якія знаходзяцца ў неспрыяльным становішчы па розных прычанах. 

У гэтай дабрачыннай акцыі ўдзельнічаюць вернікі, прадстаўнікі прыватнага бізнесу раёна, прыцягваюцца сродкі дабрачыннай арганізацыі  "Карытас", святочныя пасылкі перадалі польскія скаўты.

На працягу святочнага перыяду падарункі з найлепшымі і сардэчнымі віншаваннямі з жаданым і цудоўным святам даставяць у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей у в. Некрашы і г.п. Юрацішкі, у бальніцы сястрынскага догляду ў аг. Лаздуны 1 і Трабы, у дом самастойнага пражывання грамадзян пажылога ўзросту ў в. Крывічы, сацыяльны прытулак у г. Іўе.   

А для тых парафіян з Іўя, якія не маюць з кім падзяліцца радасцю Божага Нараджэння падчас Вігілійнай вячэры, у пятніцу ксёндз Ян арганізаваў Сумесны аплатак у адным з кафэ горада, гаспадыня якога Ядвіга Жэбрык была сярод спонсараў гэтай дабрачыннай вячэры.  

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий