ivyenews.by

Навучэнцы Лелюкінскай СШ далучыліся да святкавання Сусветнага дня турызму

Спорт и туризм

Сусветны дзень турызму (World Tourism Day) быў зацверджаны на паседжанні Генеральнай асамблеі Сусветнай турысцкай арганізацыі (The World Tourism Organization, UNWTO) у 1979 годзе ў іспанскім горадзе Таррэмаліна і адзначаецца штогод 27 верасня. Гэтая дата была абраная ў сувязі з тым, што ў гэты дзень ў 1970 годзе быў прыняты Статут Сусветнай турысцкай арганізацыі.

Асноўнай мэтай свята з'яўляецца прапаганда турызму, асвятлення яго ўкладу ў эканоміку сусветнай супольнасці, развіццё сувязяў паміж народамі розных краін.

Навучэнцы Лелюкінскай сярэдняй школы Іўеўскага раена таксама далучыліся да святкавання Сусветнага дня турызму.

Спачатку юнакі і дзяўчата пазнаеміліся з гісторыяй  і традыцыямі гэтага міжнароднага свята, а таксама даведаліся пра турыстычны патэнцыял Рэспублікі Беларусь і Іўеўскага раена.

Затым навучэнцы школы арганізавалі раздачу тэматычных інфармацыйна-даведачных матэрыялаў сярод жыхароў аг. Лелюкі.

А. Ваўчок, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства

Читайте ещё:



Оставить комментарий