ivyenews.by

“Дажынкі-2015” – цудоўныя імгненні свята

Экономика

У суботу, 31 кастрычніка, у Іўі адбыліся раённыя “Дажынкі”

Народны ансамбль народнай музыкі “Чабарок” вітаў гасцей свята цудоўнымі народнымі песнямі.

Напярэдадні ўрачыстасці ў глядзельнай зале цэнтра культуры і вольнага часу адбылася дэманстрацыя кінафільма аб дасягненнях Іўеўшчыны за апошні час.

Прагучалі святочныя фанфары “Радзіма, мая дарагая!”, і голас вядучага абвясціў:

Спрадвеку хлебаробская праца

На Белай Русі славіцца.

Вам, руплівым працаўнікам,

Хто роднай зямлі ўзмацняе багацце –

Прысвячаецца!

Працавітых людзей аграпрамысловага комплексу рэгіёна славілі на іўеўскіх “Дажынках”. Віншавалі са святам, з урачыстасцю, з падзеяй усіх падзей.  Працоўнае свята, хлебаробскае, у кожным зерне агульнага раённага коласу ззялі іскрынкі. А каб засекі напоўніліся зернем – талакой спраўлялі гэтае цудоўнае свята лепшыя прадстаўнікі аграрнай галіны.

І клалі дзяўчаты караваі духмяныя на рушнікі вышываныя, рушнікі саматканыя.

Шчырымі апладысментамі сустрэлі прысутнічыя дажыначныя караваі філіяла “Азот Агра”, СВК “Чарнэлі”,  “Агра-Ліпнішкі”, “Умястоўскі”, “Трабы”, ім. Баўма.

Сімвалічны каравай усіх працаўнікоў раёна ўручылі кіраўніку раёна Аляксандру Іванавічу Булаку. Віталію Станіслававічу Мілюнцу, першаму намесніку старшыні выканкама-начальніку райсельгаспроду, урычылі пачэсны сноп з шырокага поля, з ядронага жыта.

У сувязі з надыходзячым прафесійным святам –Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай вытворчасці аграпрамысловага комплексу - пачэсныя ўзнагароды атрымалі лепшыя аграрыя Іўеўсшчыны.

Дай Божа здароўя нашым хлебаробам, тым, хто гадуе жывёлу, хто дазваляе напоўніць кубкі малаком, палажыць на талеркі духмянае мяса з патэльні. Тым, хто дае нам ежу і робіць нашае жыццё руплівым і асэнсаваным.

Было шмат узнагарод, шмат усмешак, многа музыкі і вяселля. Былі вызначаны лепшыя ў розных накірунках сельгаспрацы: на ўборцы зерневых і зернебабовых культур, кукурузы, бульбы, ільна, на правядзенні вясенне-палявых работ, загатоўцы кармоў,

ў жывёлагадоўлі.

Першае месца з уручэннем Ганаровага пераходнага сцягу Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта, дыплома райвыканкама прысуджана СВК імя Баўма (кіраўнік гаспадаркі Чэслаў Сяргеевіч Хацяновіч).

Падрабязны матэрыял са свята чытайце на старонках раённай газеты.

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий