Язык:

Святло душы і праца рук. У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры рады кожнаму майстру

Год народного единства

Цяжка пералічыць, колькі майстроў адкрыў за гады свайго існавання былы раённы цэнтр рамёстваў, а зараз - аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры, які ўзначальвае Ірына Смірнова - чалавек, усім сэрцам адданы справе захавання народных уменняў, промыслаў,традыцыйных відаў рамёстваў.

У аддзеле рады кожнаму майстру, прывячаюць тут і малых няўрымслівых творцаў. Іх вучаць, ім дапамагаюць спасцігаць майстэрства былых часоў і пакаленняў. Гэта тое, што з'ўляецца адной з асноўных складаных частак нашай нацыянальнай культуры. Наогул, тут рады ўзаемадзейнічаць і з майстрамі іншых нацыянальнасцей. Іўеўшчына, ды і, наогул, наша Радзіма Беларусь умее для кожнага добрага чалавека быць родным домам.
Вось і нядаўна ў аддзеле адкрылася персанальная выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці іўеўскай мусульманкі Аміні Мустафаўны Мусінай.
"Праз сэрца і рукі" - так ёмка назвалі выставу яе арганізатары. І сапраўды, каб штосьці незвычайнае зрабіць, гэтай справай патрэбна ўсім сэрцам загарэцца. Без захаплення хіба можа існаваць творчасць у любой галіне яе прыкладання?! А потым задумкі сэрца бяруць на сябе рукі.
Адкрываючы выставу, Ірына Смірнова адзначыла, што Іўеўшчына надзвычай багата людзьмі творчымі, таленавітымі. У кожнай вёсцы, у самім горадзе шмат людзей, якія займаюцца вышыўкай, ткацтвам, вязаннем… Шмат спраў ёсць на гэтым свеце для тых, каго Бог надзяліў залатымі рукамі і жаданнем штосьці зрабіць на радасць людзям і самім сабе. І, як вядучая гэтага мерапрыемства, Ірына Рэгінальдаўна расказала прысутным пра майстрыцу.
Аміня Мустафаўна не толькі валодае рознымі тэхнікамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці, яна яшчэ здатны кулінар і агароднік, прынамсі, як амаль усе жанчыны-татаркі нашага горада. Таму нават дзіўна часам, як яны ўсё паспяваюць зрабіць. Яна - актыўная ўдзельніца клуба майстроў "Скарбніца" і не раз дэманстравала свае прыгожыя вырабы і майстар-классы не толькі на раённых мерапрыемствах, але абласных, рэспубліканскіх: свята рамёстваў "Казюкі-2000 ", купалле " Александрыя збірае сяброў".
Зусім нядаўна Аміня Мусіна яшчэ працавала майстрам у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры, але, на жаль, па сямейных абставінах звольнілася.
Яна валодае не толькі традыцыйнымі рамёствамі (прадзеннем, вышыўкай, ткацтвам паясоў, валяннем), але і з вялікай ахвотай вывучае новыя тэхналогіі - працуе са скурай, цестам, тэкстылем. Доказам сказанаму былі цудоўныя рэчы на выставе - вышываныя ручнікі, сурвэткі, кошыкі паясы, лялькі… Усё ўмеюць гэтыя цудоўныя, гэтыя залатыя рукі!
Можа таму, што Аміня Мустафаўна з працавітай, творчай сям'і. Яе маці, сястра, сын, дачка прынялі ўдзел у абласной выставе сямейнай творчасці "Фантазии полет и рук творенье". І адзначаны падзякай Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра за высокі творчы ўзровень.
Прысутныя не толькі з задавальненнем знаёміліся з цуда-экспанатамі гэтай творчай выставы, але і папрысутнічалі на майстар-класе ад Аміні Мусінай па пляценні пояса.
На адкрыцці выставы былі маленькія майстры з клуба "Крынічка" і ўдзельнікі гуртка "Чароўныя ўзоры". І гэта вельмі правільны тактычны крок аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. Пабачыш такую прыгажосць - і захочацца самому зрабіць нешта падобнае. Значыць, нашай творчай спадчыне жыць і развівацца.

Вера ГУЛІДАВА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.