ivyenews.by

Мінулае ведаць - продкаў паважаць. Цікавыя пабудовы ў Геранёнах

Помнить, чтобы жить
Добра мне запомнілася выказванне прафесара Сяргея Габрусевіча, што “у краязнаўстве няма дробязей, бо гэта жыццё народа, яго бытавое, матэрыяльнае, культурнае, традыцыйнае рэчышча”.
Я даўно цікаўлюся гісторыяй і культурнай спадчынай роднага краю. Выдала зборнікі “Касцёл святога Мікалая”, “Старонкі гісторыі геранёнскай зямлі”, даведнік для экскурсантаў “Прыязджайце ў Геранёны...” і інш.
Нядаўна прачытала кнігу акадэміка Аляксандра Лакоткі “Пад стрэхамі прашчураў” (Мінск, “Полымя”, 1995). Больш даведалася пра беларускае дойлідства, адкрыла для сябе многія этнаграфічныя тэрміны. А якія тут цікавыя здымкі і малюнкі. (А. Лакотка - таленавіты мастак. Мне ўдалося ў гэтым годзе пабываць на выставе яго пейзажаў у Акадэміі навук Беларусі).
Кніга “Пад стрэхамі прашчураў” расказала, што і на маёй малой радзіме ёсць яшчэ многа цікавага з мінулых гадоў. На суд чытачоў “Іўеўскага краю” выношу свае здымкі. Гэта і даваенныя хаты ў Геранёнах, свіран або клець - гаспадарчая пабудова для захоўвання збожжа, прадуктаў сям’і Часнаковіч.
Трэба памятаць, што будучае прыходзіць і адыходзіць, а мінулае застаецца. Яшчэ Сакрат гаварыў: “Каб любіць Радзіму, трэба яе ведаць”.

Алена Смалянічэнка.

Читайте ещё:



Оставить комментарий