ivyenews.by

Памятай продкаў сваіх. Іўеўскі дэканат правёў даследванне пра могільнікі нашай каталіцкай парафіі

О малой родине

Каталіцкі свет распачаў актаву ўспамiнаў усіх памерлых. Мы працягваем маліцца за сваіх памерлых родных, сяброў i знаемых. Успамінаем святароў, фундатарау і дабрдзеяў сваіх парафій. На жаль, мы ведаем не ўсіх сваіх продкаў, найбольш, калi нехта можа ўспомніць сваіх прабабуляў ці прадзядуляў. Не ўсе ведаюць i месца iх захаранення. I гэта не дзiуна, бо не ўсе могiльнiкi захавалiся па сенняшнi дзень.Так у cамым Iўі ў пачатку XIX стагоддзя былo трое каталіцкіх могільнiкаў: першыя - ля касцёла, на якіх былі пахаваныя бернардыны і фундатары кляштара, другія - ў цэнтры мястэчка, ля касцёла Святога Міхала і трэція - за межамі мястэчка, якія зараз іўеўчанене называюць “старымі”.

Цiкавы i той факт, што некаторыя вескi Iўеўскай парафii мелi асобныя могiльнiкi. Напрыклад, свае могілкі былі ў Лукашыне, паміж Урцішкамі і Ціўнавічамі, у Дзямантах і Пазянятах (на малюнках яны адмечаны літарамі "Кат" ці "Кл.Усе гэта стала вядома , дзякуючы метрычным кнiгам XIX cтагоддзя, якiя знаходзяцца ў архiвах. Некаторыя з iх даступныя кожнаму ў электронным варыянце ў iнтэрнэце.

Аналізуючы iх, можна даведацца прычыну смерцi чалавека, калі і дзе быў пахаваны, яго узрост, а таксама хто застаўся з яго сям’і. Асаблiва у вочы кiдаецца высокая дзіцячая смяротнасць, прычынай смерцi, часцей за ўсё, запiсаны гарачка або верэда. Аднак былі і доўгажыхары. Ёсць запіс аб тым што 16 лістапада 1849 года ў Закасцельцах памерла пані Цыцылія ва ўзросте 103 гадоў.

https://vk.com/dekanat_iwje

Читайте ещё:



Оставить комментарий