ivyenews.by

Рэгіянальныя святы

У Іўеўскім раёне ў летні перыяд стаў традыцыйным культурна-дасугавы праект "Рэгіён" па правядзенні рэгіянальных святаў. Святы прысвячаюцца гісторыі рэгіёнаў, жыхарам сельсаветаў, працоўным дасягненням. Шчырыя словы ўдзячнасці, добрыя песні, прыгожыя кветкі, святочныя сувеніры дорацца доўгажыхарам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, маладым сем'ям, сем'ям-юбілярам, народным умельцам, ушаноўваюцца лепшыя працаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёнаў, падводзяцца вынікі конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне прысядзібных участкаў. Для прысутных на святах заўседы арганізуюцца цікавыя і разнастайныя культурныя праграмы.

Сёлета праект "Рэгіён" праходзіў у рамках святкавання 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці. Праведзена восем святаў. Завяршаючымі сталі рэгіянальныя святы "Зямля пад белымі крыламі" ў аг.Трабы і "Кліча ў госці Налібоцкая пушча" ў в.Бакшты. На святах з прывітальнымі словамі да сваіх землякоў звярнуліся старшыні Трабскага і Бакштаўскага сельвыканкамаў Валянціна Мечыславаўна Марусава і Аляксандр Уладзіміравіч Буляк. У аг.Трабы гасцей свята сустракаў тэатралізаваны персанаж легенды - заснавальнік паселішча князь Трабус са сваёю світаю. Вяселыя, меладычныя, прыгожыя песні дараваў вакальны творчы калектыў людзей сталага ўзросту. Мясцовыя музыкі запрасілі ўсіх да танцаў. Упрыгожыла свята канцэртная праграма народнага ансамбля народнай песні "Спадчына" аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны 1.
На свяце ў в. Бакшты добры настрой гледачам стваралі: мясцовы паэт Надзея Цвяткова, канцэрты народнага ансамбля народнай песні "Юрацішкаўскі кірмаш" аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы г.п.Юрацішкі і калектыў аматарскай творчасці Валожынскага раённага цэнтра культуры. Дарослыя і дзеці цікава бавілі час на забаўляльных атракцыёнах, набывалі сувеніры на выставе-продажы вырабаў народных умельцаў і ў гандлёвых кропках.
І.Капуста, вядучы метадыст аддзела народнай творчасці Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Читайте ещё:



Оставить комментарий