Язык:

З ласкі Божай – Божы дар. Падарожжа па малой радзіме з краязнаўцам Алегам Ігліцкім

О малой родине

Восенню 2015 года мне давялося з вучнямі Жамыслаўльскага дзіцячага сада - базавай школы збіраць ураджай бульбы ў СВК "Умястоўскі" за вёскай Квяткоўцы. На полі працавалі таксама настаўнікі і вучні Суботніцкай сярэдняй школы, якія паказалі здалёк месца на полі, дзе калісьці стаяла невялікая вёска Божы Дар.
Назва мяне заінтрыгавала. Хацелася даведацца, чаму вёска атрымала такую назву? А яшчэ больш, чаму пасяленне з такой абагаўлённай і сакральнай назвай знікла з карты раёна, што стала прычынай яго знікнення? Хацелася сабраць гісторыю вёскі хоць з кавалачкаў людской памяці.
Вёска Божы Дар размяшчалася паміж Ёдзенцамі, участкам Гута, Лаўкенікамі, у 2 км ад Квяткоўцаў. Яна складалася з 7 асобных багатых хутароў, якія размяшчаліся воддаль адзін ад другога, сярод палёў, пры палявой дарозе.

Сям'я Мацкевічаў

Некалькі паездак у пошуках хоць нейкіх звестак пра вёску не далі ніякіх вынікаў. І толькі ў канцы 2020 года ўдалося адшукаць былую жыхарку Божага Дара Вераніку Іванаўну Мацкевіч. Так супала, што з зацікаўленым у пошуках гісторыкам Андрэем Ваўчком мы прыехалі ў в. Гута да жанчыны ў дзень яе нараджэння 24.12.2020 года, калі ёй споўнілася 86 гадоў. Нас ветліва сустрэў сын жанчыны Янак.
За кубкамі кавы мы гутарылі з Веранікай Іванаўнай і даведаліся ад яе пра двух родных братоў Мацкевічаў з Божага Дара, хаты якіх стаялі на развілцы дарог на Лаўкенікі, Квяткоўцы і Ёдзенцы.

Адзін з братоў, Франук Мацкевіч, быў родам з Лаўкенікаў. Хлопец з заможнай сям'і атрымаў ад бацькі 7 га зямлі за Лаўкенікамі. Ажаніўся з дзяўчынай Людвісяй Бігонь, якая была родам з Лынтупаў. Бацькі Людвісі таксама былі заможныя і далі дачцэ пасаг залатымі манетамі. За іх маладая сям'я купіла яшчэ 8 га зямлі ў Божым Дары.

Усёй ворыўнай зямлі Мацкевічы мелі 15 га, і яшчэ 2 га займала сенажаць і возера каля яе. На тэрыторыі хутара стаяла хата на два канцы, манеж (канюшня на пару коней), хлеў для кароў і свіней, свіран для збожжа. Гаспадар карыстаўся касілкай для зерневых культур, малатарняй.

Першы сын Мацкевічаў памёр у малалетнім узросце, калі яму было 7 гадоў. Сын Франак і дачка Геня выраслі і дапамагалі бацькам па гаспадарцы. Маючы шмат зямлі і жывёлы, яны працавалі ад цямна да цямна.

У 1939 г. усталявалася савецкая ўлада і праводзілася калектывізацыя прыватнаўласніцкіх гаспадарак. Франук Мацкевіч не чакаў, пакуль да яго прыйдуць канфіскоўваць нажытае, а сам пайшоў у мясцовы Савет і аддаў зямлю, каня, інвентар. Гэта выратавала яго сям'ю ад рэпрэсій і дэпартацыі. Мацкевічам у Божым Дары застаўся дом, хлеў, свіран, 1 карова і 30 сотак зямлі. Гаспадары пайшлі працаваць у паляводства мясцовага калгаса.

Дачка Геня доўга не ішла замуж, бо бралі яе кавалеры то не багатыя, то тыя, якія былі ёй не даспадобы. У рэшце выйшла замуж за ўдаўца з в. Каркеняты, што каля Юрацішак. Пражыла з ім два гады, але дзяцей не мела. Расчаравалася ў замужжы, разышлася з мужам і вярнулася ў Божы Дар. У хуткім часе прадала там хату, купіла сабе хату ў Лаўкеніках і пражыла там да старасці. Памерла ў 2018 годзе.
Сын Франука Мацкевіча Франак працаваў у Лідзе на піўзаводзе. Ішоў праз чыгуначныя пуці і неспадзявана трапіў пад поезд. У выніку застаўся жывы, але без нагі. Хадзіў на пратэзе і быў інвалідам I групы.
У 1961 годзе Франак ажаніўся з дзяўчынай Веранікай Грышко з в. Махалы Геранёнскага сельсавета. Пазнаёміліся яны на танцах у час вяселля ў в. Рудэўшчына. Маладыя павянчаліся ў геранёнскім касцёле, правялі вясельны вечар у хаце маладой у Махалах. Франак застаўся ў Веранікі ў прымах.

У Махалах маладыя пражылі толькі год, а потым пераехалі жыць на хутар да бацькоў Франака ў Божы Дар. Тут яны пражылі 9 месяцаў, а потым вырашылі аддзяліцца і жыць самастойна. Купілі хату ў Дабраполі-1 і пражылі там 16 гадоў. Пасля смерці Франака Вераніка Іванаўна жыла там з дзецьмі яшчэ чатыры гады, а потым выйшла другі раз замуж за жыхара Гуты Івана Грынюка. З ім пражыла 12 гадоў, але лёс распарадзіўся так, што Івана Феліксавіча не стала.

Вераніка Іванаўна 15 гадоў працавала ў паляводстве мясцовага калгаса ў Махалах, потым у калгасе імя М.І. Кутузава, у саўгасе "Жамыслаўль". Кожны год абрабляла па 40 сотак буракоў. Мае 38 гадоў працоўнага стажу, падзякі за добрасумленную працу.

Дзеці Веранікі Іванаўны і Франца Францавіча выбіралі сабе прафесіі і месца жыхарства па душы. Старэйшы сын Казік, якому ўжо за 50, жыве ў Маскве і працуе экскаватаршчыкам. Сярэдні сын Тадзік пражываў у г. Масты, быў жанаты, але трагічна загінуў. Меншы Янак вярнуўся ў Гуту з горада Омска Расійскай Федэрацыі і ўжо пяты год даглядае сваю маму Вераніку Іванаўну.
Цяпер на месцы хутара Франука Мацкевіча нічога няма, зарасло хмызняком. Захавалася толькі возера, якое людзі завуць Мацкевічава Кудра.
Пра сям'ю другога брата Мацкевіча Станіслава і яго жонкі Зосі, дзяцей і ўнукаў расказалі Яніна Станіславаўна Бяззубава з Жамыслаўля і Ядвіга Станіславаўна Мацкевіч з Суботнікаў. Вельмі прыемна было гутарыць з жанчынамі, якія ведаюць свой радавод, захоўваюць фотаздымкі родных.
Станіслаў Мацкевіч меў шмат зямлі, прасторную хату, шмат гаспадарчых пабудоў, жывёлу. Працаваў з сваёй сям'ёй. Быў чалавек моцны, з цвёрдым характарам. Заўжды казаў: "Хоць муштук раскушу, але сваё дакажу". Яго жонка Зося была высокая, смуглая, спакойная, добрая, працавітая жанчына.
У сям'і Станіслава і Зосі было пяцёра дзяцей. Старэйшая дачка Стася, 1921 г.н., выйшла замуж у в. Рыбакі за Сцяпана Сенькевіча, 1908 г.н. Яны працавалі ў калгасным паляводстве.
Старэйшая дачка Сенькевічаў Яніна, 1943 г.н., пражывае ў Літве. Сын Франц Сцяпанавіч, 1947 г.н., 42 гады адпрацаваў у саўгасе "Суботнікі" вадзіцелем малакавоза, бензавоза, "лятучкі". Яго жонка Таццяна Вікенцьеўна працавала буфетчыцай суботніцкай сталовай, поварам Суботніцкай бальніцы і Суботніцкай сярэдняй школы.
Сенькевічы пражываюць у Суботніках. Іх сын Аляксандр жыве з сям'ёй у Мінску і працуе будаўніком. Дачка Марыя (па мужу Гут) закончыла Гродзенскі ўніверсітэт імя Я. Купалы і працуе метадыстам у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.
Лепшыя задаткі працавітасці і творчасці пераняла ад бацькоў Станіслава і Зосі дачка Адэля, 1928 г.н. Яна выйшла замуж у Ліду за Міхаіла Зубрыцкага. Муж і жонка Зубрыцкія былі вядомыя ў Лідзе краўцы, шылі адзенне на даму любога фасону.
У сям'і Зубрыцкіх былі два сыны - Мечыслаў і Генадзь. Генадзь нарадзіўся ў 1960 годзе. Ва ўзросце 12 гадоў ён пачаў пісаць вершы, закончыў Лідскую музычную школу па класе акардэона, але перавагу аддаваў гітары і бардаўскай песні. Як аўтар музыкі, слоў і выканаўца неаднаразова ўдзельнічаў у фестывалях аўтарскай песні.

За ўвесь творчы перыяд жыцця Генадзь выпусціў 5 альбомаў уласных песень. Шосты, ліцэнзійны альбом песень Зубрыцкага "Грэшны рай" выйшаў у 2007 годзе. Захавалася лідская канцэртная афіша артыста. На вялікі жаль, Генадзя Зубрыцкага не стала 13 сакавіка 2007 года ва ўзросце 47 гадоў. 

Сыны Станіслава і Зосі Мацкевічаў з Божага Дара Іосіф і Стась, 1932 г.н., былі братамі - блізнятамі. Іосіф Станіслававіч працаваў у Суботніцкай сярэдняй школе настаўнікам працоўнага навучання. Пабудаваў у Суботніках прыгожы ўласны дом. Быў выдатным сталяром, печніком, у сваім доме ўсе зрабіў уласнымі рукамі. Іосіф памёр у росквіце сіл, у 57 - гадовым узросце. Яго жонка Станіслава Ракса была родам з в.Кудэйшы, працавала бухгалтарам саўгаса "Суботнікі".

Іх сын Генадзь жыў у бацькавай хаце у Суботніках. Працаваў механікам па працаёмкіх працэсах па абслугоўванні ферм саўгаса. Быў вельмі здольны, меў задаткі бацькі. Сам змайстраваў такарны станок, вырабляў табурэткі. Памёр у 58-гадовым узросце два гады назад. Яго жонка Ядвіга Станіславаўна працавала да пенсіі бухгалтарам саўгаса "Суботнікі". У сям'і Мацкевічаў адзін сын Жэня. Пражываў у Мінскай вобласці. Цяпер з жонкай на працы ў Польшчы.

Дачка Іосіфа і Стасі Людміла пражывае з сям'ёй у Літве і працуе медыкам - лабарантам. У яе два сыны - Артур і Роберт.
Сын Станіслава і Зосі Мацкевічаў Станіслаў, 1932 г.н., жыў у Лаўкеніках і працаваў у саўгасе "Жамыслаўль" будаўніком. Памёр у 33-гадовым узросце. Яго жонка Марыя Тамяловіч, 1932 г.н., была родам з Лаўкенікаў, працавала да пенсіі швачкай у Жамыслаўльскім камбінаце бытавых паслуг, трымала хатнюю гаспадарку. Яе не стала ў 2006 годзе.
Дачка Станіслава і Марыі Яніна, 1959 г.н., працавала ў Вільнюсе на радыёзаводзе мантажніцай радыёапаратуры. 14 гадоў назад пераехала ў Жамыслаўль і працавала ў саўгасе. Яе сын Косця жыве ў Мар'інай Горцы, адкрыў прыватны аўтасервіс. Дачка Лена працуе ў Гродне ў дзіцячым садку.

Дачка Станіслава і Марыі Таццяна, 1965 г.н., жыве ў Слонім-скім раёне ў в.Сасноўка. Працуе ў дзіцячым садку. У яе двое сыноў - Дзмітрый і Сяргей.
Самая меншая дачка Станіслава і Зосі Мацкевічаў Генуэфа была замужам за Генадзем Нарбутам з Раманоў. Яны пабудавалі хату ў в.Шаркуці і там жылі. Геня працавала краўчыхай на даму. Генадзь працаваў трактарыстам, а на перыяд уборкі - камбайнёрам саўгаса "Жамыслаўль". Сярод механізатараў саўгаса быў перадавіком.
Генадзя і Генуэфы ўжо няма ў жывых. Іх адзіная дачка Крысціна пражывае з сям'ёй у Ашмянах. У яе два сыны.
Калі памерлі бацькі Станіслаў і Зося, сын Іосіф прадаў іх хату у Божым Дары на перавоз у в.Гіравічы. Такі вось жыццёвы лёс і працоўныя біяграфіі дзяцей і ўнукаў двух братоў Мацкевічаў.

А. ІГЛІЦКІ. Фота Мацкевічаў з сямейнага альбома Ядвігі Мацкевіч.
Працяг будзе.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.