ivyenews.by

Галоўную літаратурную ўзнагароду Міншчыны атрымала наша зямлячка

О людях...

Галоўную літаратурную ўзнагароду Міншчыны -- прэмію абласнога выканаўчага камітэта, што прысуджаецца раз у два гады, сёлета ўручалі не ў сталічным кабінеце, а на агульнанацыянальным свяце ў Капылі.

Як адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Іван Маркевіч, на гэты раз кандыдатамі на ўзнагароду былі 45 чалавек з розных куткоў вобласці. Творчае саперніцтва ў трох намінацыях  было сур’ёзнае, таму журы вызначыла па два пераможцы ў кожнай з іх. Лаўрэатам у намінацыі “Літаратура для дзяцей” за кнігу загадак пра хатніх і лясных жывёлін, з’явы прыроды “Загадкавы свет” стала Галіна Нічыпаровіч з Магільна (ураджэнка. в Грабава Бакштаўскага с/с).

- Прыемна атрымліваць такую ўзнагароду на Дні пісьменства, -- усхвалявана дзялілася ўражаннямі Галіна Міхайлаўна. – Адразу ж паўстаюць у памяці шматлікія сустрэчы з дзецьмі ў школах нашага раёна, у Мінску. Для самых маленькіх чытачоў у мяне ўжо ёсць 14 кніжак. Такая прэстыжная ўзнагарода абавязвае пісаць яшчэ больш, яшчэ лепш!

Па матэрыялах газеты “Чырвоная Зорка”.

 Сяргей Шарай (фота).

Читайте ещё:



Оставить комментарий