ivyenews.by

З гісторыі Каталіцкай царквы раёна. У першай палове дзевятнаццатага стагоддзя парафіяльны касцёл быў ўладальнікам зямлі агульнай плошчай прыкладна 40 гектараў

О малой родине

Дэканат Іўе працягвае знаёміць чытачоў з гісторыяй іўеўскай парафіі.

Яшчэ ў першай палове дзевятнаццатага стагоддзя наш парафіяльны касцёл быў ўладальнікам зямлі агульнай плошчай 36 дзесяцін і 991 квадратных сажняў, што складае прыкладна 40 гектараў. 

Будынкі касцёла і кляштара займалі 800 квадратных сажаняў, двары, дарогі і плошчы 3 дзесяціны і 1400 квадратных сажаняў, яблыневы сад 2 дзесяціны і 1940 квадратных сажаняў. Дарэчы, сад знаходзіўся за касцёлам, уздоўж цяперашняй вуліцы 8 Сакавіка і налічваў 120 дрэў. Але зімой 1928-1929 года амаль палова з іх загінула, бо зіма была вельмі халоднай. Таксама касцёлу належылі: сучаснае іўеўскае возера і частка ракі Іўянкі, а яшчэ паша, некаторыя часткі рэк і азёр, якія знаходзілася за мястэчкам. 

Iснуе меркаванне, што частка зямель, пералiчаных вышэй, належыла касцелу i у 40-50 гады мiнулага стагоддзя.

Дадзены план граніц парафіяльнага касцёла ў Іўі старанна зберагаецца ў парафіяльным архіве, а таксама ў архіве ў Вільні.

Калі ў вас ёсць фотаздымкі, дакументы, звесткі аб іўеўскай святыні просьба паведаміць ў Іўеўскі музей нацыянальных культур альбо напісаць нам у суполку.

Читайте ещё:



Оставить комментарий