ivyenews.by

Шляхам знакамітага класіка беларускай літаратуры. Навучэнцы Бакштаўскага дз/с-СШ здзейснілі экскурсію ў філіял “Яхімоўшчына” Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы

О малой родине

У 2022 годзе спаўняецца 140 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. З гэтай нагоды навучэнцы 6-11 класаў Бакштаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы здзейснілі экскурсію ў філіял “Яхімоўшчына” Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Гэта адзінае “гняздо” пісьменніка, якое не разбурылі ні час, ні людзі.

У 1906-1907 гг. малады паэт працаваў памочнікам вінакура на бровары ў Яхімоўшчыне. Тут адбывалася грамадскае сталенне народнага паэта, узрастаў яго талент, з’явіліся выдатныя вершы, сярод якіх “А хто там ідзе?”, “Ворагам Беларушчыны”, “З песень нядолі” і інш., што склалі першы паэтычны зборнік Янкі Купалы “Жалейка”. 

Навучэнцы даведаліся пра працу Янкі Купалы на бровары і пачатак яго творчасці, пра сувязь паэта з газетай “Наша ніва”. Школьнікі нібы акунуліся ў тагачасную атмасферу, калі прайшліся па будынку, у адным з пакояў якога жыў малады паэт і дзе зараз размяшчаецца экспазіцыя філіяла музея.

А. Каваленка,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры.

Читайте ещё:



Оставить комментарий