Язык:

Незабыўныя ў жыцці Шаркуці. Новае краязнаўчае даследванне Алега Ігліцкага (частка 1)

О малой родине
Вёска Шаркуці стаіць у маляўнічым месцы на правым беразе ракі Гаўя ў Суботніцкім сельсавеце. Калі ехаць па старым гасцінцы напрасткі - у чатырох кіламетрах ад Суботнікаў.

У першай палове ХVІІІ ст. вёска адносілася да маёнтка Жэмласлаў Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У ХІХ - пачатку ХХ ст. вёска ў Суботніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861г. - 46 рэвізскіх душ, у складзе маёнтка Жэмласлаў, уласнасць Умястоўскіх. Сяляне працавалі на нарыхтоўцы лесу, сплаве па рацэ Гаўя. У 1897г. - 28 двароў, 173 жыхары, у 1909 г. - 34 двары, 212 жыхароў, 189 дзесяцін зямлі.

Назва, вытканая на палатне

Вёска мае загадкавую назву. Здаецца, што яна звязаная з нейкай працай: шаркаць - значыць нешта рабіць? Але што?
Каб разгадаць назву, звярнуўся да свайго сябра дзяцінства Васіля Майсейчука, настаўніка-філолага, які за доўгія гады жыцця ў сталіцы Літвы Вільнюсе вывучыў літоўскую мову. Як ураджэнец Іўеўшчыны, ён зацікавіўся камонімамі нашага роднага краю. Камонім - гэта падклас тапонімаў, абазначаючых назвы вясковых пасяленняў з тых тапанамічных назваў, якія ўзніклі ад роду асноўнай дзейнасці жыхароў, насяляючых дадзеную мясцовасць.

У пошуках Васіль кіруецца сваім веданнем літоўскай мовы, карыстаецца кніжнымі і электроннымі літоўска-рускімі слоўнікамі, кансультуецца з літоўскімі лінг-вістамі. Веданне літоўскай мовы вельмі неабходнае, бо ў старажытнасці на землях сучаснай Іўеўшчыны пражывалі балты-літоўцы, якія яшчэ да прыходу сюды славян пакінулі балцкія назвы вёсак, рэк, азёр, лясоў, балот, палёў і іншых прыродных аб'ектаў. Славяне, якія паступова засялілі тэрыторыю ў межах сучаснай Беларусі да канца ІХ ст. н.э., не толькі захавалі балцкія назвы, але і прынеслі сюды свае, славянскія, і мы з вамі імі карыстаемся. Дык вось, літоўскае слова sarka (шарка) абазначае палатно хатняй работы.

Дыван ткачыхі з в. Шаркуці

Калаўрот з в. Шаркуці

- І вось тут, - піша мне Васіль Майсейчук, - становіцца канчаткова ясна, з чым асацыіруецца назва гэтай вёскі: там жылі ткачыхі, якія гэтае самае даматканае палатно ткалі ў сваіх хатах. На дзіва прыгожае талкаванне! А сама гісторыя яго даследавання гаворыць яшчэ аб тым, як уважліва трэба адносіцца да слова, усебакова яго вывучаць.
Прачытаўшы пісьмо, мне адразу ўспомніліся нашыя беларускія аналагічныя словы шарак і шарачак. Яшчэ ў сярэдзіне ХХ стагоддзя іх ужывалі вясковыя жанчыны, якія займаліся ткацтвам. З нітак лепшага льнянога валакна яны ткалі якаснае тонкае палатно, з якога потым шылі споднюю бялізну і пасцельныя прыналежнасці. З больш грубага валакна, якое называлі кудзеляй, пралі ніткі, з якіх ткалі ручнікі і таўшчэйшае палатно, якое называлі шаракам або шарачкам. З шарачкавага палатна шылі верхняе мужчынскае і жаночае адзенне: піджакі, порткі, спадніцы, плаценкі (сукенкі).
Калісьці ў вёсках была развітая натуральная гаспадарка, кожная сям'я забяспечвала сябе адзеннем, абуткам і прадуктамі харчавання. Ва ўсіх вёсках у кожнай хаце стаялі кросны і на іх працавалі жанчыны. Але шаркуцёўскія жанчыны выдзяляліся нечым асаблівым: магчыма, акуратнасцю ў рабоце, якасцю палатна, а можа наносілі на палатно палоскі і ромбікі (былі і такія майстрыхі!), а гэта патрабавала больш творчасці і часу. Напэўна, аб шаркуцёўскіх ткачыхах ведалі далёка за межамі вёскі, таму і атрымала яна літоўска-беларускую назву Шаракуці, а потым змянілася на Шаркуці. Вось такая простая разгадка назвы вёскі.

Жыхары вёскі Шаркуці (1989 г.)

 

Рукой падаць да Жэмласлава

Жыццё жыхароў вёскі Шаркуці заўсёды было вельмі цесна звязанае з графскім маёнткам Умястоўскіх Жэмлаславам. Шаркуці былі адной з самых блізкіх вёсак да Жэмласлава і пачыналіся недалёка, у 300 метрах ад графскага спіртзавода.
У пасляваенны час, калі былы маёнтак Жэмласлаў стаў цэнтрам саўгаса, ён фактычна злучыўся з Шаркуцямі. У 1957 годзе гістарычная назва Жэмласлаў была чамусьці афіцыйна змененая на Жэмаслаўль. Цяпер па-беларуску назва гучыць Жамыслаўль. У 1990-я гг. у Жамыслаўлі выраслі двухпавярховыя катэджы, дзякуючы намаганням дырэктара саўгаса Анатоля Рыгоравіча Халупка. І толькі дарожны знак Шаркуці, побач з мостам праз Гаўю, указвае на пачатак вёскі.

Жамыслаўльская ГЭС. 1960-я гг.

Каля Шаркуцёў і Жэмласлава адбываліся адны і тыя ж гістарычныя падзеі. Жэмласлаў у часы Умястоўскіх ніколі не быў ні вёскай, ні мястэчкам. Ён быў графскім маёнткам, дзе пражывалі ў палацы гаспадары, а ў афіцыне (флігелі) - графская прыслуга. За рэчкай, у фальварку Рудня, стаялі два вялікія мураваныя і драўляныя дамы для фальваркавай прыслугі.
Цяпер некаторыя журналісты і гісторыкі, убачыўшы сучасны Жамыслаўль як вялікі пасёлак, пішуць, што ён быў пры Умястоўскіх мястэчкам. Гэта памылка, бо акрамя сядзібна-паркавага комплексу і гаспадарчых пабудоў тут нічога не было і іншыя жыхары тут не пражывалі. Маёнткі паноў і графаў будаваліся за межамі вёсак і мястэчак, з сялянамі і мяшчанамі яны побач не жылі.
У 1919 годзе Віленшчына была вернутая Польшчы пад кіраўніцтвам Юзафа Пілсудскага. Адрадзіўся Віленскі ўніверсітэт імя Стэфана Баторыя. У гэты час графіня Яніна Умястоўская рэалізавала мару памерлага ў 1905 годзе графа Уладзіслава Умястоўскага. 6 сакавіка 1922 года яна падпісала акт дарэння на навуковыя мэты Віленскаму ўніверсітэту сваёй жэмласлаўскай рэзідэнцыі, а таксама фальваркаў Гута і Залессе з прылягаючымі землямі плошчай 2200 га і сасновага лесу плошчай 1200 га. Графіняй быў створаны Фонд падтрымкі Жэмласлава, яна дадаткова фінансавала пачынанні новага гаспадара маёнтка.

Дом адпачынку для выкладчыкаў Віленскага ўніверсітэта ў Жамыслаўлі.1930 г

Але Другая сусветная вайна, якая пачалася 1 верасня 1939 года, прынесла імклівыя перамены. 17 верасня 1939 года падраздзяленні Чырвонай Арміі перайшлі савецка-польскую мяжу і ўступілі на тэрыторыю Заходняй Беларусі, якая пазней увайшла ў склад БССР. Тут была ўстаноўлена савецкая ўлада. Пачаліся пераўтварэнні ў сацыяльна-эканамічным жыцці рэгіёна. У 1940 годзе на базе графскага маёнтка, фальваркаў Гута, Залессе, Рудня і Доржы быў створаны саўгас "Жамыслаўль". Ён працаваў нядоўга, бо 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія без аб'яўлення вайны вераломна напала на СССР. Незадоўга да вайны, 12.10.1940 г., вёска Шаркуці ўвайшла ў склад Жэмласлаўскага сельсавета. Будынак сельсавета размяшчаўся ў вёсцы Шаркуці.
У 1922 годзе Яніна Умястоўская выехала ў Варшаву і там пражывала. Не забывалася і наведвала свой любімы Жэмласлаў. Калі Германія напала на Польшчу ў 1939 годзе, яна эмігрыравала ў Італію, дзе памерла 6 лістапада 1941года ў Рыме, там і пахаваная.

А. Ігліцкі.
Працяг будзе.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.