Язык:

Незабыўныя ў жыцці Шаркуці. Новае краязнаўчае даследванне Алега Ігліцкага (частка 2)

О малой родине

Трагічны пачатак вайны

Калі мясцовыя людзі даведаліся, што немцы наступаюць і хутка будуць у Жамыслаўлі, многія жыхары навакольных вёсак кінуліся з вёдрамі на мясцовы саўгасны спіртзавод, які раней належаў графам Умястоўскім і быў пабудаваны ў 1885 годзе. Яны адчынілі дзверы шасціграннага склада-башні, дзе знаходзіўся спірт у жалезнай ёмкасці на 75 кубоў, якая была падвешана на вышыню чалавечага росту, а знізу трымалася на бетонных апорах. Спірту ў цыстэрне было шмат, але не поўная ёмкасць.
Людзі адкрылі кран, налівалі ў вёдры спірт і насілі яго дахаты. У гэты час нехта ненаўмысна кінуў пад ногі непатушаны акурак. Спірт успыхнуў. Людзі не закрылі кран і пачалі ўцякаць. У паніцы яны разлілі спірт з вёдраў. З адкрытага крана спірт пацёк ручаём да рэчкі Гаўя. Ён гарэў сінім полымем, і мала каму ўдалося ўцячы з гэтага вогненнага пекла. Людзі гарэлі як факелы і беглі да рэчкі, якая працякала ў 40 метрах ад завода. Яны кідаліся з галавой у ваду, каб патушыць сябе, вынырвалі на паверхню, але зноў успыхвалі, бо на паверхні Гаўі гарэла вялікая пляма расцёкшагася спірту. Па ўспамінах старажылаў, агонь загубіў 30 жыццяў жыхароў Жамыслаўля, Шаркуцёў, Лаўкенікаў, Гуты, Гіравічаў, Рыбакоў, Раманоў, Жамайтукоў і іншых вёсак. Шмат хто выжыў, але застаўся пакалечаным ад апёкаў. Гэтая трагедыя адбылася 24 чэрвеня 1941 года.
25 чэрвеня 1941 года нямецкія войскі вялі наступленне ў напрамку Жамыслаўля і Шаркуцёў з Літвы, з Казённага лесу, што за вёскай Гута. З іх пазіцый біла артылерыя ў напрамку фальварка Рудня і вёскі Гіравічы, дзе за рэчкай Гаўя трымаў абарону 168-ы стралковы полк Самара-Ульянаўскай Жалезнай дывізіі. Штаб палка размяшчаўся ў лесе каля Гіравічаў. Там і цяпер захаваліся глыбокія ямы ад зямлянак.
У зоне баявых дзеянняў знаходзіліся па левы бок Гаўі лясныя вёскі Гіравічы, Таруці, Раманы, Навасяды, Бялымшчына, Жамайтукі. Жыхары вывелі з двароў коней і кароў у лес і самі там хаваліся. Усе гэтыя вёскі цудам засталіся непашкоджаныя, акрамя Жамайтукоў, дзе згарэлі толькі тры ці чатыры хаты.
26 чэрвеня нямецкія салдаты і тэхніка былі ўжо ў Жамыслаўлі і Шаркуцях.
25 чэрвеня ўдар нямецкай артылерыі быў нанесены і па ваенным аэрадроме, які будаваўся на полі паміж Жамыслаўлем і вёскамі Высоцкія і Падваранцы. Савецкі ваенны аб'ект - узлётную паласу аэрадрома - будавалі перад пачаткам вайны турэмшчыкі, якія працавалі пад аховай ваенных і жылі ў бараках. Жыхароў Шаркуцёў, Падваранцаў, Высоцкіх і іншых вёсак абавязалі збіраць камяні на палях і падвозіць іх на конных павозках да месца будаўніцтва ўзлётнай паласы. Але пабудаваць аэрадром да пачатку вайны не паспелі.
Узлётная паласа была пабудаваная ў даўжыню больш 200 метраў і шырыню да 50 метраў. На паласу рабочыя ўкладвалі на месцы адлітыя бетонныя пліты шасціграннай формы.
Калі нямецкая артылерыя абстрэльвала аэрадром, будаўнікі разбегліся хто куды. Некаторыя з іх не паспелі ўцячы з аэрадрома і загінулі там не толькі ад асколкаў снарадаў, а і ад камянёў, што разляталіся ў розныя бакі з кучаў, у якія траплялі снарады.

У 1985 годзе жамыслаўльскі краязнавец Леанід Іванавіч Трубіцкі гутарыў з жыхаром Жамыслаўля Іосіфам Мацкевічам, які пасля вайны працаваў у саўгасе "Жамыслаўль" стэльмахам, вырабляў і рамантаваў драўляныя калёсы да конных павозак і жыў з сям'ёй у былым графскім флігелі. Ён расказваў, што пасля артабстрэлу аэрадрома, 26 чэрвеня, немцы пайшлі ў атаку жывой сілай з боку вёсак Гута і Высоцкія. Насустрач ім пайшлі ў атаку чырвонаармейцы праз мост на Гаўі з боку руднеўскага лесу. Завязаўся бой. Немцы мелі перавагу. Яны раней занялі тэрыторыю аэрадрома па правы бок Гаўі і вялі абстрэл з кулямётаў і аўтаматаў. Большасць савецкіх байцоў вялі бой з вінтоўкамі Мосіна. У выніку загінула 75 савецкіх салдатаў і шэсць нямецкіх. Фашысты адкінулі байцоў 168-га стралковага палка за рэчку.
У час бою жыхары навакольных вёсак уцяклі ў лес. На наступны дзень немцы прыехалі ў былы графскі маёнтак і заставілі жыхароў, якія жылі тут, пахаваць савецкіх байцоў там жа, каля аэрадрома, дзе яны загінулі. Інфармацыя аб колькасці загінуўшых даставерная, бо ў пахаванні ўдзельнічаў сам жыхар Іосіф Мацкевіч. На месцы пахавання не было ніякага памятнага знака, бо магілы для паграбення былі выкапаныя ў розных месцах на чыстым полі. Сваіх салдатаў гітлераўцы павезлі і невядома дзе іх пахавалі.
Зняволеныя, якія будавалі аэрадром, разбегліся. Частка з іх не ішла хаваючыся лесам, а дарогай на вёску Рыбакі. Усе яны былі коратка пастрыжаныя і адзетыя ў аднолькавае спецадзенне. Іх запыніла на дарозе нямецкая разведка і падумала, што гэта адступаючыя чырвонаармейцы. Нікога не дапытваючы, іх, 16 чалавек, расстралялі каля дарогі, паблізу вёскі Рыбакі. Рыбакоўскія жанчыны на месцы пахавання нявінных ахвяраў пасадзілі на пяску жывы крыж з раслін, якія ў народзе называюць скочкі і высаджваюць за агароджамі магілаў.
Адзін з будаўнікоў аэрадрома Іван Сількоў застаўся жыць у Шаркуцях. Фронт пайшоў на ўсход. А ён пабудаваў зямлянку ў канцы вёскі на беразе Гаўі і там жыў усю вайну. Жыхары Шаркуцёў дапамагалі яму адзеннем, прадуктамі харчавання. А ён ім за гэта пасвіў кароў. Іван расказваў, што ў Расіі жывуць яго жонка і два сыны. Пасля вайны ён сышоў у невядомым напрамку.
Вечарам, 28 чэрвеня, баі ў раёне Жамыслаўля і Шаркуцёў сціхлі. Ноччу 168-ы стралковы полк адступіў праз Нарбуты і Залессе ляснымі дарогамі, а потым праз вёскі Сямёнкі і Вайніліху ў бок Бакштаў, у Налібоцкую пушчу.
У выніку перастрэлак з абодвух бакоў, цудам уцалеў палац Умястоўскіх, хоць ні савецкія, ні нямецкія камандзіры, відаць, не ставілі мэту яго разбурыць. Але згарэла побач з палацам страха графскай канюшні. Воддаль ад палаца выбухамі снарадаў быў разбураны цагляны будынак агранамічнай школы для мясцовай моладзі. Яна была пабудаваная Янінай Умястоўскай у 1930-я гады па завяшчанні графа Уладзіслава, каб моладзь вучылася культуры земляробства. Школа так і не паспела запрацаваць. Ад яе засталіся толькі чатыры бетонныя калоны. Агонь знішчыў побач з аэрадромам вялікі і прыгожы драўляны дом адпачынку для выкладчыкаў Віленскага ўніверсітэта - мецэнацкі праект графаў Умястоўскіх на беразе Гаўі.
У час баёў у вёсцы Шаркуці згарэлі чатыры хаты мясцовых жыхароў: Яна Хаткевіча, Станіслава Сенькоўскага, Юзафа Грынюка, Вінцука Скрыбы. Пажар узнік ад запальных куль, якія трапілі ў саламяныя стрэхі. Пагарэльцаў прынялі да сябе жыць родныя і блізкія вёскі Шаркуці.
Пасля вайны на ўзлётнай паласе недабудаванага ваеннага аэрадрома за Жамыслаўлем працаўнікі саўгаса "Жамыслаўль" сыпалі і сушылі на сонцы зерне новага ураджаю. Калі для сушкі зерня быў пабудаваны элеватар, да 1960 года пліты ўзлётнай паласы выкарысталі на будаўніцтва саўгасных фермаў, мясцовыя жыхары - на будаўніцтва бетонных дарожак і падвалаў.
Не захаваліся пасля вайны хатка і ферма для развядзення баброў. Яны размяшчаліся на супрацьлеглым беразе Гаўі, насупраць згарэўшага ў вайну дома для выкладчыкаў Віленскага ўніверсітэта. Але назва ўрочышча захавалася. І сёння людзі кажуць: "Пойдзем па грыбы ў Бабры".

А. Ігліцкі.
Працяг будзе.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.