ivyenews.by

Нам пішуць пра Веру Гулідаву: "Яна была шчаслівай, бо пісала пра людзей і для людзей, пісала годна, даступна, цікава, захапляюча, яе нарысы чыталі па некалькі разоў, шукалі ў кожным нумары"

О людях...

З Верай Віктараўнай я пазнаёмілася ў канцы 2000 года. Яна прыехала ў Трабы, калі ёй параілі напісаць пра мяне, як пра шматдзетную маці. А я да гэтага дасылала свой верш пра маму ў раёнку. Яна параіла мне пісаць, была маім карэктарам, з ёй я адчувала сябе ўпэўнена, яна мяне натхняла, падтрымлівала ў розных жыццёвых сітуацыях. Я калісьці марыла стаць журналістам, але не суджана было здзейсніцца маёй мары. А Веры Віктараўне гэта ўдалося. Амаль паўвека яна аддала працы ў родным краі, роднай раёнцы. За гады яе працы выраслі амаль тры пакаленні, яна ведала людзей, кожны куток нашага Іўеўскага раёна.

Яна ўмела разгаварыць субяседніка, знайсці ў ім тое, аб чым і не здагадваўся, умела радавацца з кожным героем свайго аповяда. Сем гадоў таму назад я папрасіла яе напісаць пра маю 90-гадоваю знаёмую бабульку Надзею, і Вера Віктараўна вельмі прыгожа напісала пра яе, дзякавала мне, што пазнаёмілася з такой цудоўнай і мужнай жанчынай. А бабуля цалавала газету і плакала ад радасці, што пра яе так хораша напісана, і малілася за Веру Віктараўну.
Кажуць, што ў чалавека раскрываецца толькі 20% таленту, а я лічу, што ў нашай Веры Віктараўны талент быў задзейнічаны на ўсе сто. Яна была журналістам з вялікай літары. Яна была шчаслівай, бо пісала пра людзей і для людзей, пісала годна, даступна, цікава, захапляюча, яе нарысы чыталі па некалькі разоў, шукалі ў кожным нумары. Яе праца справядліва ацэнена і адзначана.
Было ў яе многа задумак, планаў да дня друку. У лютым мы яшчэ пагутарылі па телефоне.
Яе жыццё спынілася ў некалькіх кроках да жаночага дня - 8 Сакавіка… Хвароба перамагла, закончылася зямное жыццё, згасла яе зорачка…
З дружнай сям'і Шарэцкіх заўчасна і назаўсёды пайшла з жыцця іх любімая сястра, цётка, мамачка і бабулька Сафійкі.
Смуткуюць родныя, сябры, калегі, суседзі, чытачы…
Хутка на нябёсах загарыцца зорачка Веры Гулідавай. Сваёй працай, добрымі справамі, верай у Бога і ў добрых людзей яна заслужыла сваё месца на небе.
Даруй, Вера Віктараўна, што не змаглі, не утрымалі тваё жыццё ў сваіх руках. Светлая памяць назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах.

Смуткую,
Леакадзія Гурына,
аг. Трабы.

Читайте ещё:



Оставить комментарий