ivyenews.by

Новае выданне наша зямлячка прысвяціла Году гістарычнай памяці

Помнить, чтобы жить

Нядаўна вышла з друку брашура “Мы помнім”, прысвечаная  Году гістарычнай памяці. Гэта праца Алены Іванаўны Смалянічэнка з Геранён, пастаяннага аўтара нашай газеты.

У  выданні – імёны жыхароў Геранёнскага сельскага Савета, загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Тут і фатаздымкі і спіс ветэранаў вайны, якіх ужо няма з намі. Аўтар знаёміць нас са справамі навучэнцаў Геранёнскай СШ да свята Перамогі: гэта і конкурс малюнкаў “Помніць - балюча, забыць - нельга”, фатаздымкі з экскурсій па мясцінам баявой славы “ Хай будзе ясным неба над зямлёю”, цікавыя выставы філатэліі і філакакртыі. Адлюстровна акцыя “Кветкі – пераможцам”. Ёсць цікавыя кадры са спартыўнага свята “Айчыны дастойныя сыны”, з конкурса школьных паэтаў “ Іх імёны – святыя для Айчыны.”

З павагай да аўтара,

П. УЛАДЗІН.

Читайте ещё:



Оставить комментарий