Язык:

Падарожжа па малой радзіме. Што ёсць цікавага ў вёсцы Навасяды? (частка V, апошняя)

О малой родине

У зямлі карані
і моц роду Стортаў

1 красавіка 1989 года Уладзіслаў ажаніўся з дзяўчынай родам з Суботнікаў Тарэсай Дабрынскай, якая працавала кантралёрам на Мінскім вытворчым аб'яднанні "Інтэграл". Маладая сям'я была адзінадушная ў сваіх планах вярнуцца на Іўеўшчыну. Пасяліліся жыць у Шаркуцях. Тарэса Францаўна працавала паштальёнам Жамыслаўльскага аддзялення сувязі, потым перайшла на працу сацыяльным работнікам ад Іўеўскага ТЦСАН, тут працуе і цяпер. Уладзіслаў Уладзіслававіч пайшоў працаваць у калгасную будаўнічую брыгаду, якая будавала тры домікі для маладых сямей у Жамыслаўлі. Будаўніцтва вялося гаспадарчым спосабам. У 1991 годзе сям'я Стортаў засялілася ў новы дом па вуліцы Маладзёжнай. Ён і стаў надзейнай апорай для маладой сям'і. Тут раслі і выхоўваліся дзеці. Адсюль ехалі, як і іншыя, у гарады вучыцца і набываць прафесіі.

Старшы сын Антон, 1990 г.н., застаўся жыць у аграгарадку Жамыслаўль, і пра яго працоўныя справы пойдзе гаворка далей у публіцацыі.
Сын Жэня, 1992 г.н., закончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў 2014 годзе, факультэт матэматыкі і інфарматыкі. 7 гадоў працуе настаўнікам матэматыкі, фізікі і інфарматыкі ў Суботніцкай сярэдняй школе, з'яўляецца кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні.
Дачка Юля, 1995 г.н., закончыла Гродзенскі медыцынскі каледж па спецыяльнасці фельчар-акушэр-памочнік урача. Працуе па спецыяльнасці ў 4-й гарадской паліклініцы Гродна.
Галава сям'і Уладзіслаў Уладзіслававіч, як чалавек працавіты і творчы, доўгі час шукаў сябе ў справе для душы. Марыў быць свабодным, развіваць уласную ініцыятыву, самастойна прымаць рашэнні, працаваць на вынік. Працаваў лесніком, сацыяльным работнікам, а вярнуўся да дзедаўскіх і бацькоўскіх каранёў селяніна, земляроба, жывёлавода. Знайшоў сябе ва ўласнай справе.
У Сторты ўласная гаспадарка, якой ён займаецца з 1989 года пасля вяртання ў вёску. У гаспадарцы цяпер 6 кароў беларускай малочнай пароды. 25 апошніх гадоў каровы давалі сваё патомства і, можна сказаць, на падвор'і стаіць маладняк сваёй селекцыі.
З 1990 года гаспадар кожны тыдзень таргуе ў Мінску на Камароўскім рынку малочнай прадукцыяй з уласнага падвор'я. Гэта тварог, масла, смятана, самаробны сыр. Прадукты свежыя, якасныя, карыстаюцца попытам у жыхароў сталіцы. Ёсць пастаянныя пакупнікі. Гатуе прадукты на рынак жонка Тарэса Францаўна.
Сямейны занятак жывёлаводствам - нялёгкая справа. Сторты пачынаюць працу ў гаспадарцы ў 5 гадзін раніцы і заканчваюць у 22 гадзіны вечара. На кожную карову неабходна нарыхтаваць на зімне-стойлавы перыяд 2 трактарныя прыцэпы сена. На месяц на 6 кароў ідзе 200 цюкоў сена. А яшчэ патрэбны салома, бульба, мука. І ўсё гэта трэба вырасціць самім, а не купіць, каб не павысіць сабекошт прадукцыі.


Уладзіслаў Уладзіслававіч арандуе каля в.Жамайтукі 3 га дзяржаўнай зямлі, дзе вырошчвае зерневыя культуры: пшаніцу, авёс, ячмень, проса, трыцікале, сее віку і іншыя травы на корм жывёле. Для нарыхтоўкі кармоў у гаспадарцы ёсць уся неабходная тэхніка: трактар з прыцэпам, касілкі, прэс-падборшчык, млын для памолу зерня.
Апусцеўшая родная вёска Стортаў Навасяды была калісьці ў вельмі запушчаным стане. Былыя агароды на задворках параслі быльнягом, кустамі. З 2002 года Уладзіслаў з сынамі Жэнем і Антонам пачалі ачышчаць тэрыторыю: высякалі кусты, звычайнымі косамі знішчалі бур'яны.
З таго часу кожны год падтрымліваюць парадак у вёсцы. Выгляд Навасядаў такі прывабны, быццам тут працуе камунальная служба.
Цяпер Уладзіслаў Сторта для абкошвання тэрыторыі Навасядаў выкарыстоўвае трактарную касілку, а сухое сена складвае ў вясковае гумно. Зімой забірае сена ў Жамыслаўль на корм каровам. Выгада двайная: і вёска чыстая, і каровы накормленыя. Хата, дзе жылі прадзед і дзед Стортаў, не захавалася, але былы двор таксама пакошаны. Унук Жэня пасадзіў на двары прадзеда алейку грэцкіх арэхаў.
З маленства прывучаў Уладзіслаў Уладзіслававіч да працы на зямлі свайго старэйшага сына Антона.
Яшчэ ў школьныя гады выбар юнака быў вызначаны: застацца ў вёсцы і працаваць у сельскай гаспадарцы. Пасля заканчэння Жамыслаўльскай сярэдняй школы, Антон паступіў у Гродзенскі аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці "агранамія" і закончыў яго ў 2012 годзе. Потым быў накіраваны на працу па размеркаванні ў СВК "Сцешыцы" Віцебскай вобласці. Праз год быў прызваны на службу ў рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і служыў мотастралком у воінскай часці горада Гродна.
Вярнуўся з арміі ў 2014 годзе і ў 24-гадовым узросце заснаваў сваю фермерскую гаспадарку. Узяў адразу ў арэнду 14 га зямлі каля вёскі Навасяды, а потым, праз некалькі гадоў, павялічыў гаспадарку і зараз апрацоўвае 50 га зямля каля вёсак Навасяды, Раманы і Таруці. Адразу Антон карыстаўся трактарам МТЗ-82 і прычапным інвентаром, які належыць бацьку. Але паступова купіў сваю тэхніку: трактар МТЗ-80, сеялку, бульбасаджалку, бульбаўборачны камбайн. Малады фермер спецыялізіруецца на вырошчванні бульбы і зерневых: пшаніцы і трыцікале. Ён сам упраўляе тэхнікай і толькі на пасяўныя і ўборачныя работы запрашае сезонных рабочых.
Праца на зямлі патрабуе вялікага ўкладу фінансаў. Гэта закупка і рамонт тэхнікі, хімічных угнаенняў, элітнага пасяўнога матэрыялу, хімічных прэпаратаў для апрацоўкі сельгаскультур.
З ранняй вясны да позняй восені ракоча на палях трактар Антона Сторты. Ворыва, дыскаванне, культывацыя, пасеў, падкормка, апрацоўка, уборка ўраджаю - усе віды палявых работ пад сілу маладому фермеру.
Ён гаспадар на полі і працуе ў адной асобе як дырэктар, эканаміст, аграном, трактарыст, слесар, вядзе сам бухгалтарскі ўлік. Сваёй справай даражыць, ад працы на зямлі атрымоўвае задавальненне, будуе планы на будучае.

***
Сёння, як і заўсёды, працягваюцца размовы аб тым, каб замацаваць моладзь у вёсках, стварыць ёй умовы для працы і адпачынку, даць дастойную зарплату. Усё гэта патрэбна. Але калі ў душы маладых людзей няма цягі да жыцця ў вёсцы, да працы на зямлі, якая перадаецца на генетычным узроўні ад дзядоў і бацькоў да дзяцей, то ніхто іх у вёсцы не затрымае.
На зямлі застаюцца жыць і працаваць людзі мужныя, моцныя духам, працалюбівыя. Яны не задаюць пытанне: а што рабіць у вёсцы? Яны радуюцца ўсходу сонца, свежаму паху веснавой раллі, песні жаўрука над полем, цяжкім каласам вырашчанага ўраджаю, поўным бункерам збожжа.
Да такіх людзей і адносіцца жамыслаўльская сям'я Стортаў. У зямлі іх глыбокія карані і моц роду. Сваёй працай яны працягваюць тварыць нашу беларускую гісторыю Іўеўшчыны.
Больш за 4 тысячы гадоў таму назад нашы далёкія продкі каля Навасядаў каменнымі сякерамі высякалі і выпальвалі лясы пад палі, аралі зямлю раламі, каб пасеяць і вырасціць хлеб. На акультурванне зямлі ішлі стагоддзі. А сёння іх далёкі і працавіты нашчадак Антон Сторта адзін апрацоўвае гэтыя землі з дапамогай сучаснай тэхнікі. Ім, людзям бронзавага веку, было б цяжка ў гэта паверыць.

А. ІГЛІЦКІ.
Фота з сямейнага альбома Яўгена Сторты.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.