Язык:

Вывучаем гісторыю роднага краю. Іўеўшчына ў складзе Вялікага Княства Літоўскага

О малой родине

Многія даследчыкі адносяць Іўе да адных з самых старажытных паселішчаў на тэрыторыі Беларусі і лічаць, што яго росту садзейнічала размяшчэнне паміж лясістай і забалочанай Налібоцкай пушчай і шматлікімі балотамі на рэках Гаўі і Іўянцы, прытокамі Немана, які ўпадае ў Балтыйскае мора. Таму толькі праз Іўе маглі прайсці шляхі на ўсход, поўнач і поўдзень.

На думку вядомага спецыяліста па гісторыі беларускай тапанімікі В.А. Жучкевіча, назва "Іўе" мае славянскае паходжанне (ад назвы драўніннай пароды івы - вярбы). Такога ж пункту погляду прытрымліваецца акадэмік Польскай акадэміі навук Г.Лаўмянскі. У сваёй манаграфіі "Даследаванне гісторыі Вялікага княства Літоўскага" ён адзначае, што тэрыторыя Іўеўшчыны, несумненна, старажытнага славянскага паходжання.

Першая вядомая згадка пра Іўе змешчана ў "Паведамленнях пра літоўскія шляхі", якія былі складзеныя ў Нямецкім (Тэўтонскім) ордэне.

Пры апісанні шляху № 91 "З Гродна на Крэва і назад", а менавіта дарогі з Крэва на Гродна адзначалася, што дарога ішла з Крэва праз Гальшаны, Іўя ("Ywie"), Дзяляцічы на Навагрудак і далей да Гродна.

Дакладная дата скаладання дадзенага запісу адсутнічае, але вядома, што "Паведамленні пра літоўскія шляхі" былі складзены ў перыяд з 1384 па 1402 гг. Улічваючы факт апошняга паходу Тэўтонскага ордэна на вывучаемую тэрыторыю ў 1394 годзе, можна ўпэўнена сцвярджаць, што дадзенае апісанне ўзнікла не пазней даты вышэйзгаданага пахода. У сувязі з гэтым 1394 год можна лічыць годам першай згадкі Іўя ў пісьмовых крыніцах.

Верагодна, з-за таго, што гэты маршрут для сваіх набегаў на беларускія землі часта выкарыстоўвалі крыжакі, князь ВКЛ Вітаўт пасля паходу 1397 года пасяліў тут татараў.

Іўеўская зямля згадваецца зноў у перыяд дынастычнага крызісу ВКЛ у 30-х гады XV стагоддзя, калі за ўладу ў ВКЛ змагаліся спадчыннікі Вітаўта.

Падчас ваеннай кампаніі 1433 г. праз наш рэгіён праходзілі войскі аднаго з верагодных прэтэндэнтаў на вялікакняжацкі прастол - Жыгімонта Кейстутавіча. Згодна з дакументамі, 25 верасня 1433 года Жыгімонт са сваімі вяльможамі знаходзіўся ў Ліпнішках каля Іўя (на тэрыторыі Літоўскай зямлі, вотчыны Петраша Мантыгірдовіча (Пятра Мантыгердавіча). Першапачаткова ён пераследваў войскі Свідрыгайлы: праз Ліпнішкі праходзіў шлях з Ліды у Трабы, які далей ішоў на Крэва, а праз Ліду і Крэва ляжаў шлях Свідрыгайла на Русь.

Есць звесткі, што ў 1444 г. Іўе было аддадзена вялікім князем ВКЛ Казімірам маршалку земскаму літоўскаму, намесніку навагрудскаму Пятру Мантыгердавічу.

Больш падрабязныя звесткі пра Іўе ў пісьмовых крыніцах адносяцца да XVI ст., калі мястэчкам валодалі спачатку князі Забярэзінскія, затым Радзівілы і Кішкі.

У 1520 г. у каралеўскі суд была пададзена скарга слонімскага старасты Яна Мікалаевіча Радзівіла на свайго швагра, полацкага ваяводу Пятра Станіслававіча Кішку. Апошні абвінавачваўся ў тым, што аднаасобна валодаў маёнткамі Іўе і Лахва, хоць паводле запавету сваёй маці, права распараджацца Іўем ён быў павінен падзяляць са сваёй сястрой, жонкай Яна Мікалаевіча Радзівіла. Канчатковае вырашэнне гэта справа атрымала ў 1522 г. Полацкі ваявода Петр Станіслававіч Кішка ўсё ж пакінуў за сабой Іўе "павечна".  Аднак ён жа вымушаны быў адмовіцца ад сваіх правоў на Нясвіж на карысць сваёй сястры і яе мужа Яна Мікалаевіча Радзівіла. Лахва ж засталася ў сумесным валоданні. Апошнія таксама атрымалі права дармовага карыстання перавозам цераз Нёман каля Дзяляцічаў, якія належалі да іўеўскага ўладання полацкага ваяводы.

У адным з дакументаў Радзівілаў за 1561 г. гаворка ідзе пра меранне зямель Іўеўскага маёнтка ў адпаведнасці з аграрнай рэформай 1557 г. У гэты час Іўе належала жонцы ваяводы Кішкі Ганне, якая паходзіла з магнацкай сям'і Радзівілаў. У складзеным Станіславам Ліпскім рэестры згадваюцца і назвы вуліц у мястэчку Іўе: Віленская, Навагрудская, Крывая, Новая.

Паводле інвентара (вопісу) за 1563 г., сярод 123 домаўладальнікаў па роду заняткаў да рамеснікаў належалі 23 чалавекі, або 19 % ад агульнай колькасці насельніцтва. У мястэчку налічвалася 14 розных рамёстваў.

Інвентар 1598 г. сведчыць аб тым, што жыхары Іўя абавязаны былі адпрацоўваць 3 дні на тыдзень паншчыны, па 7 талок у год з дыму, хадзіць у падводы, на княжацкае паляванне. Такая адпрацовачная рэнта тычылася ўладальнікаў ворыўных зямель, што карысталіся надзелам крыху большым за паўвалокі.

Нягледзячы на тое, што ў 1569 годзе паміж ВКЛ і Каралеўствам Польскім была заключана Люблінская ўнія, паводле ўмоў якой была створана дзяржава "абодвух народаў" - Рэч Паспалітая, у склад якой увайшлі і іўеўскія землі, тым не менш дзве яе часткі (Каралеўства Польскае і ВКЛ) захоўвалі пэўную аўтаномію.

Дакументы сведчаць, што ў 2-й палове XVI ст. Іўе перайшло да вядомага дзяржаўнага дзеяча ВКЛ Яна Кішкі.

Адзін з яго нашчадкаў, трокскі кашталян і мсціслаўскі ваявода Мікалай Кішка заснаваў у 1631 г. Іўі касцёл і пры ім кляштар ордэна бернардзінцаў. Ён ахвяраваў на карысць кляштара 15 тысяч польскіх злотых, а потым штогод выдаткоўваў на яго ўтрыманне па 200 злотых. Пры кляштары былі бібліятэка (мела 489 кніг рэлігійнага зместу) і школа рыторыкі. Школа праіснавала да 1-й паловы ХІХ ст. Апошняй з роду Кішкаў мястэчкам валодала жонка вялікага гетмана літоўскага Януша Кішкі Крысціна. Пазней Іўем валодалі Агінскія, Сапегі, Тызенгаўз.

У пачатку верасня 1567 г. цэнтральныя ўлады ВКЛ запатрабавалі з жыхароў гарадоў з магдэбургскім правам пэўную грашовую суму "для пильных и гвалтовных потреб". У спецыяльным лісце гаварылася, што, не жадаючы абцяжарваць гарадское насельніцтва, стаўкі пазыкі вызначаны ў мінімальным памеры. Улады давалі гарантыю вяртання пазыкі. Пры гэтым мяшчане папярэджваліся, што пры невыкананні дадзенага распараджэння наёмным салдатам будзе дазволена самастойна ўзяць сваё "заслужоное" у гарадах і мястэчках (з прымяненнем сілы). Непрывілеяваныя гарады і мястэчкі таксама павінны былі ўнесці ў скарб пэўную суму грошай. Аднак гэты надзвычайны пабор накладаўся на іх замест "падводнай" павіннасці, згодна з якой мяшчане павінны былі адпраўляць у ваенны лагер харчовыя запасы. Згодна з гэтым рашэннем, на кожнае з 2 мястэчак Іўеўшчыны - Ліпнішкі і Геранёны - была ўскладзена неабходнасць выплаціць 15 коп літоўскіх грошай.

Пачынаючы з XVI ст. умацоўваліся сувязі сельскай гаспадаркі з унутраным і знешнім рынкам. Гэта патрабавала пашырэння зямельных угоддзяў і прыцягнення сялян да работы на зямлі.

На тэрыторыі Беларусі ствараюцца фальваркі, у якіх выкарыстоўвалася адпрацовачная рэнта. У Іўеўскім фальварку ў 1644 г. было атрымана 27 бочак жыта, 38 - аўса, 13 - ячменю, 6 - проса, 4 - грэчкі. Акрамя гэтага, неабмалочанымі ў снапах засталіся 18 коп жыта і 12 коп ячменю.

У 1641 годзе ў маёнтку Ліпнішкі быў атрыманы наступны ўраджай сельскагаспадарчай прадукцыі:

Агульны збор

Жыта - 284 бочкі

Агуркі - 7 бочак

Пшаніца - 66 бочак

Гарох - 18 бочак

Ячмень - 52 бочкі

Грэчка - 12,5 бочкі

Авёс - 360 бочак

Лен - 1800 гурсцёў

Сена - 115 вазоў

Вітаўт, князь ВКЛ

Уладальнікі не заўсёды задавальняліся прадпісанай нормай паншчыны і часта самавольна павялічвалі яе. Гэта можна прасачыць на прыкладзе інвентароў Іўеўскага ўладання. Калі паводле "Уставы на валокі" 1557 г. прыгонныя павінны былі выконваць 2 дні паншчыны на тыдзень з валокі, то ў 1598 г. яны ўжо адпрацоўвалі 3 дні на тыдзень, а ў 1634 г., калі Іўем валодаў Мікалай Кішка, паншчына дасягнула 4 дзён на тыдзень з валокі і 2 дні - з дыму. Так, за няпоўныя 75 гадоў адпрацовачныя павіннасці ўзраслі амаль у 3 разы.

Ва ўмовах ВКЛ і Рэчы Паспалітай Іўе адыграла прыкметную ролю ў развіцці рэфармацыйнага руху Беларусі, стала ў XVI ст. на пэўны час цэнтрам гэтага грамадска-палітычнага і рэлігійнага руху. Шырока разгарнуўшыся ў Еўропе, гэты рух быў скіраваны перш за ўсё супраць каталіцкай царквы, якая актыўна падтрымлівала існуючы феадальны лад. У Рэфармацыі знайшла адлюстраванне незадаволенасць розных пластоў насельніцтва, асабліва гараджан і сялян, эканамічным і сацыяльна-палітычным ладам.

(Працяг будзе).

А. Гецэвіч,

кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры турызму і культурнай спадчыны факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага

дзяржаўнага ўніверсітэта

ім. Я. Купалы.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.