Язык:

А там, за лясамі, ­ Бялымшчына (частка 1). Падарожжа па малой радзіме краязнаўцы Алега Ігліцкага

О малой родине
Бялымшчына – вёска ў Суботніцкім сельсавеце. У 2-й палове ХVІІІ ст. фальварак Суботніцкай парафіі ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. 

 

У ХІХ – пачатку ХХ ст. у Суботніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 годзе 20 рэвізскіх душ, у складзе маёнтка Жэмласлаў, уласнасць Юзэфы Умястоўскай. У 1897 г. 7 двароў, 48 жыхароў, у 1909 г. – 9 двароў, 75 жыхароў, 63 дзесяціны зямлі. У 1921 г. вёска (13 двароў, 71 жыхар) у Суботніцкай гміне Валожынскага, а з 1926 года – Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. 

З 12.10.1940 г. – (16 двароў, 106 жыхароў) у Жамыслаўльскім сельсавеце. З 27.06.1941 г. да 08.07.1944 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1952 г. арганізаваны калгас імя А.С.Пушкіна, затым - у калгасе імя Калініна. 

З 1960 года ў саўгасе “Жамыслаўль” Іўеўскага раёна. З 29.04.1960 г. у Суботніцкім сельсавеце. У 1970 г. – 58 жыхароў. У 1999 г. – 6 двароў, 8 жыхароў. Цяпер няма ні аднаго жыхара.

Калісьці жыхары называлі сваю вёску ў скарочанай форме – Бялымка.

Ад бялы­белага хлеба ­ назва вёскі

У нашай Беларусі вельмі шмат назваў населеных пунктаў, дзе асновай назвы з’яўляецца корань “белы”. Гэта не выпадкова. Беларусы любілі і шанавалі белы колер, які з’яўляўся і з’яўляецца сімвалам чысціні, свабоды, незалежнасці. У Іўеўскім раёне таксама ёсць вёскі з аднайменнымі назвамі: Белазёраўцы, Белевічы  (Гера­нёнскі сельсавет), Белы бераг (Бакштаўскі сельсавет), Забя­лаўцы (Лаздунскі сельсавет).

 Каб разгадаць назву вёскі Бялымшчына, я звярнуўся ў Вільнюс да ўраджэнца Іўеўшчыны, філолага Васіля Майсейчука, які цікавіцца тапанімікай нашага раёна. Яго даследаванні па камонімам (падкласу тапонімаў, абазначаючых назвы вясковых пасяленняў), заўсёды абгрунтаваныя, навукова вывераныя, абапіраюцца на даказальную базу аргументаў. Вось што напісаў мне Васіль Лявонцьевіч у сваім пісьме:

“Бялымшчына… На першы погляд тут усё даволі проста. Але гэтая простасць толькі ў пытанні словаўтварэння (калі браць беларускую мову): да карэннага “бел”, дзе “е” ў першым складзе перад націскам перайшло ў “я”, дабавіўся суфікс “шчын”. Але гэта не беларускае, гэта польскізм і ідзе ён ад слова bialy (бялы) – белы. У польскай пачатковае – Bialynszczyzna. Гэта з відавочнага, у астатнім – блізка локаць, ды не ўкусіш. Маем толькі адну неаспрэчную дамінанту – упамянутае ўжо слова белы (­ая, ое). Ад яе і імкнуся за нешта зачапіцца. Скажам, Беласток. Марфемна зразумела і па семантыцы таксама – назву гораду дала рака Белая. Возьмем Белую Царкву. Назва ад белага каменя. Гэта першы варыянт. Другі – ад мелавай гары, ля падножжа якой размешчаны горад.

Што белага ў Бялымшчыне? Нічога! Ракі Белай там няма, возера з такой назвай – таксама, белай гліны там не здабывалі і не здабываюць. Ні адзін гістарычны дакумент не дае маламальскага накірунку ў бок этымалогіі гэтага слова. Такіх дакументаў я, прынамсі, не сустракаў!

Прамільгнула думка, што, магчыма, гэта складаназлучанае слова, утворанае шляхам зліцця двух слоў «белы шчыт». Чаму шчыт? Гістарычныя справачнікі даюць падказку – вёскай валодалі калісьці памешчыкі Шчыт­Неміровічы. Але як да гэтага прозвішча Шчыт прывязаць белы? Пошукі працягнуў у іх фамільным гербе “Ястржэмбец”, але і тут мяне чакала расчараванне – нічога белага я ў ім не знайшоў. І памешчыцкая версія адпала. Шчыра кажучы, падумаў так і завяршыць гэтую гісторыю з паходжаннем камоніма Бялымшчына, пакінуўшы разгадку да лепшых часоў…

Але жаданне дакапацца да ісціны перасіліла! Больш таго, яно не пакідала мяне ні на хвіліну, праследавала днём і ноччу… А праз некалькі дзён нейкі ўнутраны голас падказаў больш глыбока папрацаваць са словам «белы» і яго польскім аналагам bialy. І эўрыка (!), вось што я знайшоў. Аказалася, што бялі (бялы, біалі) – гэта выпечка, хлеб. 

Прывяду апісанне з Вікіпедыі: 

Бялы (а) родам з горада Беласток у Польшчы, з’яўляецца традыцыйнай булачкай у польскай ашкеназскай яўрэйскай кухні. Жавальны дрожджавы рулет, падобны на рагалік, мае дыяметр да 15 сантыметраў (5,9 дзюйма). 

У адрозненні ад бубліка, які адварваюць перад выпечкай, бялі проста выпякаецца, і замест адтуліны ў сярэдзіне ў яго ёсць паглыбленне. Яго звычайна пакрываюць цыбульнымі хлоп’ямі. Перад выпечкай паглыбленне часам запаўняюць нарэзанымі кубікамі цыбулі і іншымі інгрыдыентамі, часам уключаючы часнок, макавыя зярняты і паніровачныя сухары

Што казаць? Перакачаваўшы з беластоцкіх прастораў у нашыя краі, выпечка бялы атрымала вельмі шырокае распаўсюджанне. Прычым, гэты прадукт выпякалі ў дамашніх умовах, не фабрычных. Ды і інгрэдыенты паглядзіце якія. Прасцейшыя – мука, цыбуля, часнок, мак, – усё гэта было ў кожнай сялянскай хаце. Таму гэты хлебушак пяклі амаль у кожнай хаце, яго яшчэ называлі ляпёшкай. 

Хутчэй за ўсё, менавіта ў гэтай мясцовасці выпечка атрымоўвалася самай смачнай. Вось і атрымала вёска назву па найменню гэтага белага хлеба – Бялымшчына!

Згадзіцеся, версія вельмі прыгожая, і, важна, рэальна дакладная! Няхай яна ляжа чарговай цаглінкай у падмурку разгадак камонімаў нашай Іўеўшчыны”.

Радавод Паплаўскіх у гісторыі Бялымшчыны

Прозвішча Паплаўскі было распаўсюджанае ў вёсцы. Былы галоўны інжынер саўгаса “Жамыслаўль” Аляксандр Жынко падказаў мне, што ў Мінску пражывае ўраджэнец Бялымшчыны Сцяпан Браніслававіч Паплаўскі. Мне ўдалося адшукаць яго нумар тэлефона і дазваніцца ў сталіцу. Сцяпан Браніслававіч, 03.02.1941 г.н., расказаў пра радавод Паплаўскіх. Яго бацька Браніслаў Іосіфавіч родам з Бялымшчыны. Ажаніўся ён у маладосці з дзяўчынай з Гіравічаў Міхалінай Яцкевіч, і пачалі яны жыць у бацькоўскім доме ў Бялымшчыне. Працавалі на ўласнай зямлі, а калі ў вёсцы быў створаны пасля вайны калгас імя А.С.Пушкіна, пайшлі працаваць у калгаснае паляводства. Міхаліне Карлаўне даверылі ўзначаліць звяно бялымшчынскіх ільнаводаў. Вырошчванне лёну было працай ручной, цяжкай і адказнай. Гатовае, якаснае ільновалакно звеннявая асабіста вазіла здаваць дзяржаве на станцыю Гаўя для адпраўкі на льнопрадзільную фабрыку.

Да вайны ў жыхароў Бялымшчыны нават думак не было выязджаць кудысьці. З вялікай сям’і Паплаўскіх усе засталіся жыць у вёсцы, або побач, у суседніх вёсках. Брат Браніслава Ясь жыў у хаце па суседству з бацькам, быў жанаты, меў трое дзяцей. Ехаў на кані праз рэчку Якунька і тут трагічна загінуў. Яго дзеці жывуць у Вільні. Другі брат Браніслава Людвік жыў у Бялымшчыне, меў сям’ю, працавалі з жонкай у калгасе, і толькі ў 1956 годзе выехалі на пражыванне ў Польшчу. Сёстры Ганна і Вікця выйшлі замуж у суседнюю вёску Гіравічы. Сёстры Марцыяна і Юзэфа выйшлі замуж у суседнюю вёску Раманы. Пятая сястра Марыя – у вёску Рудэўшчына Суботніцкага сельсавета.

Бліжэйшая пачатковая школа для дзяцей з Бялымшчыны і навакольных вёсак пасля вайны працавала ў Раманах. Яна размяшчалася ў хаце гаспадыні Генуэфы Кудзін, якая здавала памяшканне ў арэнду. У вёсцы яе ласкава называлі Матачкай. Вучні 1­3 класаў вучыліся ў першую змену, вучні 4 класа – у другую змену. Вучыў дзяцей адзін настаўнік – Сіма Мікалаеўна.

У 1952 годзе Сцяпан Паплаўскі закончыў Раманаўскую пачатковую школу і пайшоў з аднакласнікамі вучыцца далей, у 5 клас Жамыслаўльскай сямігодкі. Там класы школы размяшчаліся ў былым будынку Жамыслаўльскага сельсавета і прасторных пакоях палаца графаў Умястоўскіх. Дзеці з Бялымшчыны дабіраліся ў Жамыслаўльскую школу зімой пешшу за 6 км, часта па пояс у снезе, па вузка пратаптанай сцяжынцы, а вясной і восенню – на веласіпедах. Тэлевізараў у той час не было. Кнігі з вясковай бібліятэкі ў Раманах, ці падручнікі на школьнай парце былі духоўным падарункам кожнаму вучню, адкрывалі ім свет невядомага. А настаўнікі вялі іх сцяжынкамі пазнання ведаў. 

Вучні Раманаўскай пачатковай школы з настаўніцай. 1954 год

Сцяпан Браніслававіч Паплаўскі праз шмат гадоў успамінае сваіх жамыслаўльскіх настаўнікаў, якія далі яму адукацыйную пуцёўку ў дарослае жыццё. Гэта дырэктар Жамыслаўльскай сямігодкі Зоя Браніславаўна Харытановіч (гісторыя), Надзея Фядотаўна Прохарава (матэматыка), Здзіслаў Альфонсавіч Лучко (нямецкая мова), Ала Андрэеўна Барысенка (руская мова), Валянціна Мікалаеўна Базылёва (беларуская мова і літаратура).

Пасля заканчэння ў 1955 годзе сямігодкі ў Жамыслаўлі, да Сцяпана Паплаўскага прыехаў старшыня калгаса імя Калініна, кантора якога знаходзілася ў Раманах, і запрасіў яго на працу ўчотчыкам брыгады на 6 вёсак, і ён згадзіўся. Замяраў аб’ём выкананых работ паляводамі, налічваў паляводам працадні. Адпрацаваў Сцяпан у калгасе 2,5 гады.

У 1958 годзе вызвалілася месца бібліятэкара ў Раманаўскай бібліятэцы, і Сцяпан пайшоў працаваць у бібліятэку, на культурную ніву. 

Бібліятэка ў Раманах знаходзі­лася ў адным памяшканні з клубам. Загадчыкам клуба тут працаваў Аляксандр Іванавіч Тоўсцік. Малады бібліятэкар Сцяпан Паплаўскі аказаўся вельмі запатрабаваным і тут, на клубнай сцэне, бо ўмеў іграць на баяне. Вучыцца на баяніста ён ездзіў у вёску Залессе, якая здаўна славілася музыкантамі. Настаўнікам яго быў залесскі музыкант­самавучка Уладзімір Бычко. У Сцяпана быў выдатны музыкальны слых і голас, таму ён хутка, за тры зімовыя месяцы, асвоіў баян. Каб агучваць у клубе і бібліятэцы мерапрыемствы музыкай, Сцяпан купіў свой баян у музыканта з Васілевічаў – італьянскі, пяцірадны. Іграў на ім на канцэртах, танцах у клубе. А потым за кошт сельсавета купілі ў клуб баян “Іскра”. 

Музыкант Паплаўскі стаў у мясцовым клубе кумірам вясковай моладзі. Мясцовая агітбрыгада пад кіраўніцтвам Тоўсціка і Паплаўскага ездзіла з канцэртамі ў вёскі Бялымшчына, Сурвілішкі, Гіравічы, Навасяды, Таруці, выступалі на зажынках і дажынках у Жамыслаўлі. Праводзілі танцы ў Раманах і навакольных вёсках, куды збіралася павесяліцца моладзь у выхадныя дні пасля нялёгкай калгаснай працы.

У 1961 годзе Сцяпан Паплаўскі быў мабілізаваны на службу ў Савецкую Армію. Служыў тры гады ва ўнутраных войсках МУС БССР у Мінску сувязістам. Пасля заканчэння службы ў 1964 годзе застаўся працаваць у сталіцы. На той час у Мінску былі вельмі запатрабаваныя рабочыя кадры на Мінскім трактарным заводзе. Сцяпан пайшоў працаваць туды тэрмістам у кузнечны корпус. За чатыры гады атрымаў надзейную рабочую загартоўку. Трымаў свой знак якасці ў працы на іншых прадпрыемствах. Адказна і якасна працаваў мантажнікам радыёапаратуры і быў у ліку перадавікоў на Мінскім электронна­вылічальным заводзе імя Г.К.Арджанікідзе, дзе ён аддаў вытворчасці 30 гадоў працоўнага стажу. 

Апошнія два гады перад пенсіяй і яшчэ 15 з паловай гадоў пасля пенсіі Сцяпан Браніслававіч Паплаўскі працаваў на розных работах у “Інтэгралтранссервісе”.

Ветэран працы на пенсіі з 2001 года. Яго жонка Зоя Кірылаўна Паплаўская закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і працавала на электронна­вылічальным заводзе імя Г.К.Арджанікідзе інжынерам­матэматыкам. Сыны Паплаўскіх Дзіма і Аляксей маюць вышэйшую адукацыю, жывуць і працуюць у Мінску. Паплаўскія маюць унука і ўнучку.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

 

(Працяг будзе).

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.