Язык:

Сям'я Эфраіма Танфель у праекце Марыны Пазняк "Былое ў сучасным"

О людях...

«Адновім і захаваем гісторыю Іўя для нашчадкаў разам!» -  пад такім дэвізам у 2020 годзе пачаў працаваць мой аўтарскі краязнаўчы праект “Былое ў сучасным”. На працягу двух гадоў на старонках нашай газеты друкаваўся матэрыял з гісторыі дамоў па вуліцы Карла Маркса. Праца над праектам працягваецца. Па-ранейшаму запрашаю жыхароў Іўя, нашых землякоў, якія жывуць у розных куточках Беларусі і за яе межамі, і, увогуле, людзей  неабыякавых да гісторыі нашага цудоўнага горада, да супрацоўніцтва. Буду вельмі ўдзячна тым, хто дапоўніць ці выправіць маю інфармацыю, дапаможа ўзнавіць мінулае.

 

Рая і Майя, жыхаркі Ізраіля, не бачылі вайны, але чулі пра яе з першых вуснаў, ад непасрэдных удзельнікаў – сваіх бацькоў Эфраіма і Гені Танфель (у дзявоцтве Берковіч). І сёння яны захоўваюць памяць пра сваіх продкаў, якія многа зведалі, шмат перажылі.
Эфраім нарадзіўся ў 1924 годзе ў мястэчку Іўе. Дзе і жыў да вайны разам са саімі бацькамі Рахміэлем і Геняй, сёстрамі Фрумай і Элтай. Звыклае жыццё Танфелей закончылася ў чэрвені 1941 года, калі Іўе было акупіравана нямецкім войскам.

Ім, як і ўсім яўрэям Іўя, выпала горкая доля – доля здзеку, нялюдскага гвалту. Але Эфраіму і Фруме наканавана было выжыць… Выжыць падчас масавага  знішчэння гета  ў той ракавы 1942 год. Хутчэй за ўсё, яны апынуліся сярод тых, каму 12 мая было загадана звярнуць на першым скрыжаванні  з вуліцы Карла Маркса, па якой ўсіх вялі на смерць,  каму часова было падаравана жыццё, хто быў прылічаны да “патрэбных спецыялістаў”.  Хто ведае, можа на руцэ дваццацігадовай Фрумы была белая павязка з чырвоным крыжам, бо дзяўчына  ў даваенны час працавала ў аптэцы.
Згодна з дакументамі з Нацыянальнага архіва Беларусі, 15 студзеня 1943 года і Эфраім, і Фрума ўжо былі ў партызанскім атрадзе  Суворава брыгады імя Сталіна. У “Асабістым лістку па ўліку партызанскіх кадраў” адзначана, што Эфраім Танфель  у партызанскі атрад  прыбыў з іўеўскага гета. У графе “Сямейнае становішча (склад і адрас сям’і)” зроблены запіс “сям’я знішчана немцамі”.
Па ўспамінах Элімелеха Меламеда ў ноч на 31 снежня 1942 года з іўеўскага гета збеглі каля 400 чалавек. Хутчэй за ўсё сярод іх  былі і Эфраім з Фрумай.

Эфраім быў радавым байцом 1-ай роты партызанскага атрада імя Суворава. Брыгада імя Сталіна дзейнічала на тэрыторыі былой Баранавічскай вобласці (з 1944 г. перайменавана ў Маладзечанскую, якая ў сваю чаргу ў 1960г. была скасавана). Ён адразу зарэкамендаваў сябе адважным, дысцыплінаваным партызанам, вызначыўся ў баях з акупантамі ля вёсак Гудзяняты, Ваўчкі, Ятаўтавічы, Лугамавічы, Налібокі. Удзельнічаў у падрыве рэльсаў у Дзяржынскім і Юрацішкаўскім раёнах. Захоўваецца ў архіве і Узнагародны ліст. 6 чэрвеня 1946года Эфраім быў прадстаўлены  да медаля “Партызану Айчыннай вайны. ІІ ступені”. У партызанах ён быў аж да вызвалення Іўеўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 10 ліпеня 1944 года.
Яго сястра Фрума не толькі  лячыла параненых, але і ўдзельнічыла ў баявых аперацыях. Яна заўсёды была там, дзе ішлі жорсткія баі. Пад агнём ворага, рызыкуючы жыццём, аказвала  медыцынскую дапамогу параненым. За асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя падчас выканання заданняў, камандзір неаднаразова пры пастраенні атрада  аб’яўляў маладой дзяўчыне падзяку .
25 красавіка 1944 года адбыўся яе апошні  бой. Ля вёскі Навасёлкі, якая знаходзілася ў  былым Радашковічскім раёне адбылася сутычка партызан і нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Фрума загінула, выцягваючы параненага таварыша з поля бою. У кнізе Іны Герасімавай “Встали мы плечом к плечу. Евреи в партизанском движении Белоруссии. 1941-1944гг” у спісу загінуўшых яўрэяў, складзеных па матэрыялах Нацыянальнага архіва РБ, ёсць і імя Фрумы.

Кажуць, што ў гонар гэтай маладой адважнай дзяўчыны камандзір атрада склаў песню.
Эфраім пасля вызвалення Беларусі адразу ж быў прызваны ў дзеючае войска Чырвонай Армі. Служыў сапёрам у 4-ай роце 51 асобнага мота-сапёрнага мінскага батальёна. Прымаў удзел у баявых аперацыях па вызваленню Літоўскай ССР, ва Усходне-Прускай аперацыі. Толькі па адным маршруце Эфраім  пад шквальным зброева-кулямётным і артылерыйска-мінамётным агнём праціўніка разведаў 6 мінных палёў, зняў  і абясшкодзіў звыш 20 мін. За выдатнае выкананне баявога задання і за праяўленыя мужнасць і адвагу ў лютым 1945 года быў узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ступені.Геня, матуля Раі і Майі, нарадзілася ў в. Мікалаева. Акрамя яе ў сям’і Берковіч было яшчэ пяць дзяцей. Геня была самай малодшай. У кастрычніку 1941 года сям’я была гвалтоўна пераселена ў іўеўскае гета. Старэйшыя сыны, Нема і Тодрас, сышлі ў лес да партызан.  Геню ж выратаваў іх сусед па Мікалаеву – Іван Побаль. Прыехаўшы ў Іўе на сваім кані, Іван чакаў Геню ў  месцы, пра якое загаддзя дамовіўся з яе бацькам. Дзяўчынцы было загадана легчы ў павозку, заплюшчыць вочы і не выдаваць ні гуку, пакуль яны не выедуць з мястэчка. Праязджаючы нямецкі пост, Іван, паказаўшы на Геню, сказаў, што вязе хворую тыфам дачку, і салдаты не сталі правяраць іх дакументы.
Іван перадаў Геню жанчыне, на хутары якой хаваліся ўжо яўрэі. Дзяўчынка і яшчэ пяцёра яўрэяў з Іўя знаходзіліся ў хованцы да наступлення халадоў. Пасля перайшлі ў лес, дзе партызаны дапамаглі ім збудаваць зямлянку. Відаць, ад партызан і даведаўся старэйшы брат Тодрэс  пра месцазнаходжанне сястры і прыйшоў па яе. Па яго просьбе Гене дазволілі знаходзіцца пры партызанскім лагеры.  Там яна прабыла   да вызвалення Іўеўшчыны савецкімі войскамі ўлетку 1944 года. Ужо пасля стала вядома аб гібелі бацькоў Гені і двух яе братоў, што засталіся ў гета.

Пасля вайны Геня выйшла замуж за Эфраіма Танфеля. Яны пабудавалі дом па вуліцы Савецкай (дом № 20). У сям’і нарадзіліся дзве дзяўчынкі – Рая і Майя. Усё жыццё Геня называла Івана Побаля: “Мой выратавальнік». Яна выдатна ўсведамляла: калі б не яго дапамога, яна загінула б разам з бацькамі.

Эфраім памёр у 1987 г. Пахаваны ў Іўі. А Геня з дочкамі ў пачатку 1990-х гадоў выехала ў Ізраіль.  У верасні 2016 года Гені не стала…
Гэта гісторыя яшчэ адной сям’і з Іўя, сям’і Танфель-Берковіч, у якой вайна пакінула свой жудасны след.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Марына ПАЗНЯК.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.