Язык:

75-гадовы юбілей адзначыла жыхарка аг. Лаздуны 1, маці шасцярых дзяцей і бабуля пятнаццаці ўнукаў Тарэса Балбатун

О малой родине

Чэрвеньская вёска – асаблівая. Яна напоўнена фарбамі толькі што распусціўшыхся  бела-ружовых півонь, водарам духмянага ясміну, ярка-рыжымі адценнямі лілейніку і, вядома, пахам свежаскошанй травы. У спякотны поўдзень вуліцы пусцеюць:  гаспадыні адпачываць, каб праз пару гадзін зноў вярнуцца да прывычных летніх спраў…

На ганку дома, што размешчаны ў канцы вуліцы Данільчыка ў аг. Лаздуны 1, нас сустракае малажавая жанчына. Вітаемся, і размова сама сабой пачынаецца з надзённага: пра спякотнае і бездажджлівае лета не гаворыць сёння толькі той, хто пазбаўлены дара мовы. Паступова пераходзім да важнага. 

Тарэса Іванаўна Балбатун – пенсіянерка, маці шасцярых дзяцей, бабуля  пятнаццаці ўнукаў - з той кагорты людзей, якія ўсё сваё жыццё шмат і цяжка працавалі, ахвяравалі шматлікімі выгодамі дзеля будучыні дзяцей, паспыталі на ўласным вопыце “па чым фунт ліха”. 

Разглядваем сямейны альбом, які прымушае адкрываць таямніцы памяці, вяртаць жыццёвыя старонкі ў зваротным накірунку. Погляд прыцягвае фотаздымак дзвюх маладых прыгожых жанчын: сапраўдныя актрысы, як з савецкага кінафільма. Тарэса Іванаўна ўсміхаецца: 

– Гэта мы з сяброўкай былі ў Гродне на курсах, вывучалі паштовую справу. Тады было модна фатаграфавацца. Зайшлі ў фотаатэлье. І цяпер маю такую памяць.

Працоўны шлях жанчына пачынала  памочнікам начальніка мясцовага паштовага аддзялення. Пазней выйшла замуж, і ў сям’і адзін за адным сталі з’яўляцца дзеці. У трыццаць пяць гадоў Тарэса Іванаўна засталася ўдавой. Тады самай малодшай дачцэ не было яшчэ года. Успамінае, у якой складанай сітуацыі апынулася сям’я. Спачатку былі роспач, трывога, страх за будучыню. Свякроў нават прапанавала нежанатаму брату мужа прыехаць і дапамагаць гадаваць дзяцей. Аднак жанчына не згадзілася.Разумела, што старэйшыя дзеці наўрад ці прымуць па сутнасці чужога чалавека за бацьку. Пагэтаму цвёрда вырашыла адкінуць усе сумненні, назапасіцца цярпеннем, падключыць усе рэзервныя рэсурсы і падымаць сваіх дачок і сыноў.

Успамінае, што вялікую дапамогу сям’я атрымлівала ад суседзяў і, ўвогуле, ад нераўнадушных людзей. Дапамагалі, чым маглі. Пазней надзейнай апорай сталі самі дзеці. Тарэса Іванаўна ніколькі не шкадуе, што яе сыны і дочкі з малых гадоў прывучыліся да працы. Гэта ім і сёння вельмі дапамагае ў жыцці.  

Вялікая гаспадарка патрабавала нямала сіл. І падрастаючыя дзеці станавіліся з кожным годам надзейнымі і стараннымі памочнікамі. Яны пасвілі кароў, кармілі хатнюю жывёлу, займаліся нарыхтоўкай сена летам, палолі агарод і яшчэ шмат у чым дапамагалі сваёй маці.  А яна ў сваю чаргу згаджалася на любую работу.  Прыходзілася пасля цяжкага працоўнага дня ісці на цэлую ноч  гатаваць вясельныя сталы.  Любая капейка ў вялікай сям’і была запатрабавана.

З цягам часу дзеці сталі вылятаць з матулінага гнязда. Тады думалася аб адным: каб жыццё іх склалася добра, каб ім шанцавала на добрых людзей побач, як калісьці пашчасціла ёй, каб атрыманая прафесія прыносіла задавальненне, каб, урэшце рэшт, ім было лягчэй, чым прыйшлося ёй самой. Практычную дапамогу сынам і дочкам яна падмацоўвала духоўнай. Сцвярджае, што вера ў Бога на ўсім яе жыццёвым шляху надавала сіл і цярпення. Нават тады, калі сітуацыя была самая бязвыхадная. І сёння кожную нядзелю яна ідзе ў касцёл і дзякуе Богу за тое, што яе мары збыліся. Кожны з шасцярых дзяцей знайшоў сваё месца, сваё прызначэнне ў жыцці. Усе маюць прафессіі, сем’і, дзяцей. 

Старэйшыя – дачка Аксана і сын Уладзімір - каля трыццаці гадоў таму назад уладкаваліся ў суседняй Польшчы. Таццяна працуе дэфектолагам у Іўеўскім ЦКРНіР, Наталля па спецыяльнасці повар (пакуль часова хатняя гаспадыня), Аляксандр жыве у Лаздунах, працуе у сталічнай фірме, малодшая Святлана (дэфектолаг па прафесіі) знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску. Старэйшаму ўнуку – 30 гадоў, малодшаму – 1 год…

Сёння дом Тарэсы Іванаўны Балбатун будзе поўніцца шчырымі віншаваннямі і цёплымі пажаданнямі моцнага здароўя. Дзеці і ўнукі, не сумняваюся, неаднаразова будуць зычыць сваёй матулі і бабулі доўгіх-доўгіх гадоў жыцця з нагоды яе 75-годдзя. Будзе шмат падарункаў, шмат прыгожых чэрвеньскіх кветак. Вядома, такіх прыгожых, як вырошчвае сама 75-гадовая юбілярша, не знойдзеш нідзе. Яны цяпер, у летнюю пару, не даюць ёй сумаваць, патрабуючы пастаяннга клопату. У падзяку – радуюць сваімі рознакаляровымі шапкамі суквеццяў і духмяным водарам лета.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Ірына БУТУРЛЯ.

Станіслаў ЗЯНКЕВІЧ (фота).

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.