Язык:

"Выгнаннікі лёсу: нашчадкі Іосіфа О’Рурка – прадаўжальнікі афіцэрскай дынастыі". Даследванне краязнаўцы Алега Ігліцкага (частка 2)

О малой родине

Працяг даследвання краязнаўцы Алега Ігліцкага. Чытайце пачатак

Выгнаннікі лёсу: нашчадкі Іосіфа О’Рурка – прадаўжальнікі афіцэрскай дынастыі. 

Іосіф Карнэліевіч О’Рурк быў жанаты на ўдаве Анэліі Менчыньскай, памешчыцы Валынскай губерні. Але іх шлюб распаўся, дзяцей не мелі. У 1820 годзе Іосіф ажаніўся з Амеліяй Піляўскай, дачкой Луцкага падстарасты. Яны паклалі пачатак каталіцкай галіне О’Руркаў. Дараваны Іосіфу за ваенную службу былы маёнтак Уселюб у Навагрудскім павеце Мінскай губерні ператварыўся ў радавое гняздо О’Руркаў католікаў. Іосіф О’Рурк і яго нашчадкі былі занесеныя ў дваранскую радаводную кнігу Мінскай губерні. 

Штамп з гербам графскага роду О`Руркаў

У Іосіфа і Амеліі О’Руркаў было сямёра дзяцей: сыны Аляксандр, Патрык, Канстанцін, Міхаіл, Мікалай, Апалон і дачка Александрына.

Аляксандр Іосіфавіч О’Рурк (1821-1888) нарадзіўся ва Уселюбе, хрэснік імператара Аляксандра І. Па заканчэнні курса ў Віленскім дваранскім інстытуце пайшоў на службу ў жніўні 1840 года унтэр-афіцэрам у Чугуеўскі ўланскі полк. У верасні павышаны ў званні юнкера, а ў снежні пераведзены ў Елізаветградскі гусарскі полк, дзе ў маі 1843 года атрымаў чын паручніка. У красавіку 1844 года быў прызначаны ад’ютантам да Смаленскага ваеннага, Ковенскага, Гродзенскага, Мінскага генерал-губернатара, генерал-лейтэнанта Міркавіча. У маі 1845 года павышаны ў штабс-ротмістры. У красавіку 1846 года пайшоў у адстаўку па хваробе. Атрымаў у спадчыну бацькоўскі маёнтак ва Уселюбе (каля 7,6 тысяч дзесяцін зямлі). У верасні 1863 года быў абраны Навагрудскім павятовым кіраўніком дваранства. Памёр у 1888 годзе. Быў жанаты на Тэафіліі Скарбек-Крушэўскай. У іх сям’і было двое дзяцей – дачка Эльвіра і сын Кароль – апошні ўладальнік маёнтка Уселюб.

Патрык Іосіфавіч О’Рурк (1823-1892) нарадзіўся ва Уселюбе. На ваенную службу пайшоў у 1841 годзе, будучы студэнтам Віленскага дваранскага інстытута ў Елізаветградскі гусарскі полк унтэр-афіцэрам. У тым жа годзе павышаны ў юнкеры, у 1842 годзе – у карнэты, у 1844 годзе – у паручнікі. Пайшоў у адстаўку ў чыне ротмістра. Быў жанаты на Леаніле Пузанавай, дваранцы Курскай губерні. Памёр у 1892 годзе ў Адэсе. Іх адзіны сын Эварэст закончыў інстытут і працаваў у Міністэрстве шляхоў зносін.

Канстанцін Іосіфавіч О’Рурк (1823-1900) нарадзіўся ва Уселюбе, хрэснік вялікага князя Канстанціна Паўлавіча. На ваенную службу заступіў у 1843 годзе, будучы студэнтам Віленскага дваранскага інстытута ў Елізаветградскі гусарскі полк унтэр-афіцэрам. У лютым 1843 года – юнкер, у верасні гэтага года за поспехі на службе павышаны ў карнэты, у 1845 годзе – у паручнікі. Атрымаў у спадчыну ад бацькі маёнткі Каменка і Сафіеўка ў Навагрудскім павеце. Памёр ад разрыву сэрца ва Уселюбе ў 1900 годзе. Жанаты не быў. 

Мікалай Іосіфавіч О’Рурк (1825-1874) нарадзіўся ва Уселюбе. Хрэснік імператара Мікалая І. У 1838 годзе быў прыняты ў кадэты Марскога корпуса. У 1845 годзе павышаны ў гардэмарыны, плаваў у Балтыйскім моры. У 1847 годзе павышаны ў званне мічмана з прызначэннем на Чарнаморскі флот. У 1849 годзе пераведзены ў лейб-гвардыі Ізмайлаўскі полк з чынам прапаршчыка. Памёр у 1874 годзе. У яго былі сын Іван і дачка Марыя, атрымаўшыя ў спадчыну пасля бацькі маёнткі Бардзячы і Клюкавічы (звыш 2,2 тыс. дзесяцін зямлі) у Навагрудскім павеце.

Апалон Іосіфавіч О’Рурк (1831-1878) нарадзіўся ва Уселюбе. У 1849 годзе паступіў на службу ў лейб-гвардыі Прэабражэнскі полк і здаў экстэрнам экзамен на званне гвардзейскага афіцэра. У 1855 годзе – паручнік, у 1866 годзе – палкоўнік. З 1871 года камандаваў 160-м пяхотным Абхазскім палком. Кавалер шэрагу ордэнаў, у тым ліку св. Анны 2-й ступені, св. Станіслава 2-й ступені, св. Уладзіміра 4-й ступені. У час руска-турэцкай вайны 1877-1878 гадоў быў на Каўказскім тэатры ваенных дзеянняў. Камандуючы палком, вызначыўся ў баях 1877 года і быў узнагароджаны залатой шабляй з надпісам “За храбрость”. 8 лістапада 1877 года ўдзельнічаў у штурме Карса, узнагароджаны ордэнам св. Георгія 4-й ступені. Памёр ад сыпнога тыфу ў час асады крэпасці Эрзэрум у 1878 годзе. Быў жанаты на Веры Юматавай, дачцы памешчыка Пензенскай губерні. Шлюб застаўся бяздзетным.

Міхаіл Іосіфавіч О’Рурк (1824-1893), чацвёрты па ўзросту сын  Іосіфа Карнэліевіча, нарадзіўся ва Уселюбе. У 1838 годзе паступіў кадэтам у марскі корпус. У 1842 годзе быў павышаны ў гардэмарыны і плаваў на розных суднах у Балтыйскім моры. У 1844 годзе павышаны да звання мічмана з прызначэннем на Чарнаморскі флот. Плаваў па Чорным моры, пабываў у Канстанцінопалі і каля берагоў Грэцыі. У 1849 годзе пераведзены на Балтыйскі флот, павышаны ў званні лейтэнант і ў тым жа годзе звольнены са службы. Ад бацькі атрымаў у спадчыну маёнтак Басін (звыш 1,4 тыс. дзесяцін зямлі) у Навагрудскім павеце. Памёр ад запалення лёгкіх у 1893 годзе у маёнтку Басін. Быў жанаты ў 1865 годзе на Амеліі Бохвітц.

У сям’і Міхаіла і Амеліі О’Руркаў было трое дзяцей: дачка Амелія, сыны Іосіф і Эдуард. Амелія Міхайлаўна О’Рурк нарадзілася ва Уселюбе ў 1867 годзе. У 1899 годзе выйшла замуж у Вільню за Станіслава Сенкевіча.

Іосіф Міхайлавіч О’Рурк нарадзіўся ў 1869 годзе ва Уселюбе. Выйшаў у адстаўку з ваеннай службы з чынам паручніка, працаваў служачым у Віленскім зямельным банку. З 1902 па 1914 год быў старшынёй ацэначнай камісіі, затым – членам праўлення банка.

Іосіф Міхайлавіч О’Рурк, бацька Алены О’Рурк (Брахоцкай) 

Разам з братам атрымаў у спадчыну пасля смерці бацькі маёнтак Басін. У час Першай сусветнай вайны эвакуіраваўся з сям’ёй у Петраград, дзе памёр 27 красавіка 1917 года пасля цяжкай хваробы.

У 1897 годзе Іосіф Міхайлавіч О’Рурк быў жанаты на Стэфаніі Вікенцьеўне Монтвіл, якая атрымала ў пасаг ад бацькоў маёнтак Ваяводзішкі ў Віленскім павеце. 

У Іосіфа і Стэфаніі О’Руркаў было чацвёра дзяцей. Дачка Алена нарадзілася ў 1898 годзе ў Басіне. У 1920 годзе яна выйшла замуж за Аляксандра Брахоцкага ў маёнтак Морын (цяпер вёска Морына на Іўеўшчыне). Сын Георгій нарадзіўся ў 1900 годзе. Дачка Марыя нарадзілася ў 1902 годзе ў Басіне. Выйшла замуж у 1928 годзе за Станіслава Коска. Сын Вікенцій нарадзіўся ў 1908 годзе ў Ваяводзішках. Працаваў інжынерам у Каўнасе, потым у Польшчы. З жонкай Альжбетай Незабутоўскай мелі сыноў Ежага (1954 г.н.) і Яна (1956 г.н.).

Другі сын Міхаіла Іосіфавіча і Амеліі Міхайлаўны О’Руркаў Эдуард (1876-1943) нарадзіўся ў Басіне. Вучыўся ў езуіцкай навучальнай установе ў Хырове, затым у Вільні і завяршыў у Аляксандраўскай гімназіі ў Рызе. Вучыўся ва ўніверсітэце ў Фрайбургу (Швейцарыя), затым ва ўніверсітэце ў Інсбруку (Аўстрыя), дзе ў 1908 годзе закончыў багаслоўскі факультэт.

Епіскап Эдуард О`Рурк

У 1907 годзе ў Вільні быў рукапакладзены ў святары. Затым пераехаў у Санкт-Пецярбург у 1907 годзе, дзе выкладаў царкоўную гісторыю, нямецкую і французскую мовы ў каталіцкай духоўнай акадэміі. З 1908 года – капелан каталіцкай капліцы ў Колпіна, з лістапада 1910 года – канонік храма св. Станіслава ў Санкт-Пецярбургу. У снежні 1917 года прызначаны генеральным вікарыем каталіцкай царквы Мінскай епархіі. Затым – часовым галавой каталіцкай царквы ў Расіі, з цэнтрам у Мінску.

У 1918 годзе Папа Рымскі Бенедыкт ХV прызначыў Эдуарда О’Рурка епіскапам Рыжскім. У красавіку 1920 года О’Рурк прызначаны апостальскім упаўнаважаным для краін Прыбалтыкі. У красавіку 1922 года Папа Пій ХІ прызначыў Эдуарда О’Рурка апостальскім адміністратарам у вольны горад Данцыг, а ў 1926 годзе ён стаў першым Данцыгскім епіскапам.

У 1938 годзе, пасля акупацыі Данцыга нямецкімі войскамі, быў пераведзены ў Польшчу і займаў у Познані пасаду кафедральнага каноніка. Пасля акупацыі Польшчы германскім вермахтам, Эдуард О’Рурк паехаў у Рым, дзе і памёр у 1943 годзе. У 1972 годзе прах епіскапа Эдуарда быў перанесены ў Польшчу і пахаваны ў кафедральным саборы ў Гданьску. 

Падрабязная інфармацыя пра радавод О’Руркаў узятая з кнігі “Санкт-Петербург-Ирландия. Люди и события”, выдадзенай ў Санкт-Пецярбургу ў 2011 годзе.

Тытульны ліст кнігі з уласным  запісам Эдуарда О`Рурка.1906г.

 

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

(Працяг будзе).

А. Ігліцкі.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.