Язык:

Оскар Корвін-Мілеўскі. І праз стагоддзі ён просіць аб малітве...

О малой родине

У Геранёнах маюцца тры мемарыяльныя дошкі. “ІК” друкаваў матэрыялы пра героя афганскай вайны Станіслава Іосіфавіча Кульніса, пра старшыню калгаса імя XXII партз’езда Героя Сацыялістычнай Працы У. А. Баума.

Сёння я раскажу аб памятнай дошцы, якая размешчана на правай сакрыстыі касцёла Святога Мікалая. 

З’явілася яна ў пачатку XX стагоддзя, дзе на польскай мове напісана: “Оскар Корвін-Мілеўскі нарадзіўся 12 снежня 1817 – памёр 25 кастрычніка 1906 г. Пахаваны ў гэтай капліцы, якую збудаваў на хвалу Божую. Просіць аб малітве”.

На яго сродкі да касцёла былі дабудаваны две сакрыстыі і тамбур у 1859 годзе. Такі выгляд касцёла ўвайшоў у гісторыю на карціне Напалеона Орды (1875). У Оскара Корвін-Мілеўскага нарадзілася чацвёра дзяцей. Марыя (была замужам за Мэйштовічам), Оскар – памёр у дзіцячым узросце. Знакамітымі сталі сыны Іпаліт – дзяржаўны і грамадскі дзеяч Беларусі і Літвы, публіцыст, доктар права (пра яго можна прачытаць у Энцыклапедыі гісторыі Беларусі, т. 4, с. 236) і Ігнацій-Кароль – мецэнат, падарожнік, пісьменнік, калекцыянер (пра яго я пісала ў “Іўеўскім краі” (23.10.2014), у “Краязнаўчай газеце” (№26, ліпень 2013 г.). Мне здаецца, пра сыноў Оскара Корвін-Мілеўскага ў раёне ведае кожны, хто цікавіцца мінулым роднага краю, знакавымі падзеямі і слыннымі імёнамі.

А пра іх бацьку Оскара Корвін-Мілеўскага звестак вельмі мала, таму я задалася мэтай высветліць, што магчыма, пра гэты магнацкі род.

Род Корвін-Мілеўскіх быў вельмі знакамітым. На пачатку XIV стагоддзя ў іх быў свой герб: у чырвоным полі выява крумкача, які сядзіць на бервяне з адсечанымі чатырма сукамі і трымае ў дзюбе пярсцёнак. Шляхецкая карона аздоблена трыма страўсавымі пёрамі. Гербам “Корвін” карысталіся каля 80 родаў на Беларусі, Украіне, у Літве і Польшчы.

У архіўных старадрукаваных актах, якія захоўваюцца ў Варшаве, згадваюцца Геранёны ў VIII стагоддзі, а не як раней у крыжацкіх хроніках 1386 года як “Гаштольдэндорф”, бо Гаштольды часта сустракаліся з  крыжакамі і на полі бою, і за перамовамі. Уладальнікаў Геранён было вельмі многа: Гаштольды, канцлер Расійскай дзяржавы Аляксандр Безбародка, маршалак Слонімскі Войцех Пуслоўскі і інш.

У 1849 годзе ад сыноў В. Пуслоўскага Геранёны купіў Самуэль Воўк-Ланеўскі з Лаздун. Ён нават упамінаецца ў паэме вялікага польскага паэта Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш” (1834). Паданне аб жорсткасці Воўка жыло ў Ашмянскім павеце яшчэ ў пачатку XX стагоддзя. Разбагацеў на пастаўках збожжа рускай арміі ў 1812 годзе. А гэты выпадак гістарычна праўдзівы. Адбыўся ён падчас паўстання 1831 года. Адам Міцкевіч піша:

 

Но пана Волка мы тотчас же в плен забрали,

Повесить думали его на сеновале.

Он был слуга царя, а для холопов был тираном,

Но холопы сжалились над бессердечным паном.

 

Чаму ж я шмат пісала пра гэтага пана Воўка? Бо набытыя Геранёны ён падараваў сваёй унучцы Вераніцы, якая стала жонкай Оскара Корвін-Мілеўскага. Пасля смерці С. Воўк-Ланеўскага (1852) Лаздуны сталі ўласнасцю Веранікі Корвін-Мілеўскай, пазней лаздунскія землі сталі ўласнасцю яе сына Іпаліта, а геранёнскія – уласнасцю другога сына – Ігнація-Кароля.

З мемуараў Іпаліта-Корвін Мілеўскага “70 год успамінаў” (пераклад з польскай мовы І.А. Пракопчыка, г. Іўе).

Мілеўскія, Воўк-Ланеўскія, Умястоўскія былі прадстаўнікамі гербавай шляхты ВКЛ.

Блізкія родзічы апавядалі, што “страшная пані Вераніка” (памерла ў 1891 годзе) магла ад злосці не размаўляць цэлы год. Яе муж Оскар не карыстаўся спачуваннем сярод мясцовага насельніцтва, “вызначаўся тым, што дазваляў сваёй жонцы сябе загрызці”. Нягледзячы на частыя спрэчкі ў сям’і, яна паспяхова займалася гаспадарчымі справамі. Дзякуючы шлюбу, заключанаму ў 1845 годзе з Веранікай Воўк-Ланеўскай, Оскар павялічыў свае ўладанні. З 1856 года іх дзеці з маці жылі на парыжскім курорце, каб паправіць здароўе, а Ігнацій і Іпаліт там экстэрнам закончылі ліцэй Банапарта. У час народных хваляванняў (1863) Оскар выехаў услед за роднымі ў Парыж. Перажываючы за лёс пакінутых маёнткаў, хутка вяртаецца на радзіму і адразу трапляе ў турму. (У гэты час канфістаты генерал-губернатара Мураўёва (вешальніка) рыскалі па маёнтках і фальварках, адшукваючы актыўных удзельнікаў паўстання). Вялікая сума грошай, унесеная ў касу самога Мураўёва, вызваліла Оскара. Мураўёў запатрабаваў, каб уся сям’я вярнулася на радзіму.

Нядаўна я прачытала кнігу Францішка Багушэвіча “Творы” (Мінск: мастацкая літаратура, 1991). Адзін з радзелаў кнігі змяшчае перапіску Ф. Багушэвіча з Янам Карловічам (1836-1903) – польскім лінгвістам, этнографам, фалькларыстам, музыказнаўцам. Ян Карловіч прапанаваў Ф. Багушэвічу стварыць слоўнік беларускай мовы. З пісьма Яну Карловічу (1891, Вільня): “Ці праўда, што граф на Геранёнах ахвяраваў на слоўнік 10 тысяч? Калі гэта праўда, дык ужо сапраўды няма нічога на свеце немагчымага” (Граф на Геранёнах – так Ф. Багушэвіч называе ўладальніка геранёнскага маёнтка Оскара Корвін-Мілеўскага).

У іншых пісьмах да Яна Карловіча гаворка ідзе пра рукапісы графа як аўтара шэрагу лібрэта да опер Станіслава Манюшкі – польскага і беларускага кампазітара, дырыжора, педагога: “Ідэал, або Новыя каштоўнасці”, “Карманьёл, або Французы любяць жартаваць”, “Новы Дон Кіхот, або Сто шаленстваў”, “Латарэя” (1843). Пісаў ён і кнігі.

У літаратурнай дзейнасці Вераніка Воўк-Ланеўская дапамагала мужу. Лібрэта да опер С. Манюшкі напісаны ў стылі “Парыжскай музы”. Яго асоба і творчасць былі папулярнымі сярод віленскага асяроддзя, а супрацоўніцтва з С. Манюшкам было дабравольнае і бескарыснае.

У 1858 годзе ў Парыжы была выдадзена брашура О. Корвін-Мілеўскага “Каментары да сялянскага пытання на Літве”, дзе была прадстаўлена ўмерана кансерватыўная праграма, яго палітычныя погляды. Што ж у сённяшніх Геранёнах напамінае нам пра гэтага таленавітага чалавека, шчырага мецэната?

Парк? Яго знішчылі ў 1960-х гадах. Спілавалі ёлкі, якія раслі вакол маёнтка ў шэсць радоў. Ліпы пілуюць і па сённяшні дзень. Палац? У 1970-х гадах яго зруйнавалі трактарам. Пабачыць будынак мы можам на карціне Напалеона Орды “Касцёл і руіны замка” (1875). Мне давялося пабываць у гэтым палацы ў 1970 годзе, калі там яшчэ пражывалі сем’і.

Вадасховішча з млыном? Яно знікла паміж Геранёнамі і дваром Корвін-Мілеўскіх, яго можна пабачыць на другой карціне Напалеона Орды. Няма вялікага саду. Спілавалі граб, бук каля дарогі, што вяла ў маёнтак. (Цяпер гэта пачатак вуліцы Зялёнай).

Засталіся ўязныя брамы, млячарня, капліца, шматпакаёвы будынак (у наш час – склад КСУП “Баума”).

О. Корвін-Мілеўскі шмат зрабіў для Геранён і сваіх сыноў, якія праславілі гэты род. Ён упрыгожваў родную зямлю. І нічога за гэта не прасіў. Толькі эпітафія перадае яго апошняе жаданне, дзе ён просіць аб малітве.

 

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

 

Алена СМАЛЯНІЧЭНКА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.