Язык:

Колькі шчасця перапала. 80 гадоў споўнілася Рыгору Вацлававічу Марушэўскаму з аграгарадка Геранёны

О людях...

6 студзеня 2024 года споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння Рыгора Вацлававіча Марушэўскага з аграгарадка Геранёны. Ведаю гэтага паважанага чалавека амаль 50 гадоў. І калі вырашыла напісаць пра яго ў “раёнку”, схадзіла да юбіляра на сустрэчу. І зразумела, што так мала ведала з яго біяграфіі і мінулага яго продкаў.

Радавод сям’і Марушэўскіх

Цікава, што сапраўднае прозвішча гэтай сям’і - Маршэўскія. Памылку зрабілі работнікі сельсавета, калі запісвалі народжанага ў 1944 годзе Рыгора Вацлававіча.
Сын старэйшага брата Вайцеха Валерый, які пражывае ў Літве, у 2018 годзе знайшоў у архівах г. Вільнюса і Санкт-Пецярбурга звесткі пра радавод сям’і. Бацька Рыгора Вацлававіча – Вацлаў Маршэўскі – нарадзіўся 16 студзеня 1907 года. У хатнім летапісу ёсць пасведчанне, выдадзенае 26 лютага 1915 года, што Маршэўскі Вацлаў унесены ў шостую частку радаслоўнай кнігі дваран Віленскай губерніі. Дзед Рыгора Вацлававіча – Валенты-Вайцех Маршэўскі (1861-1920), прадзед – Аляксандр –Мацей Маршэўскі (1825-1891), прапрадзед – Ян Маршэўскі (1799-1864). Міхаіл Маршэўскі, Людвік Маршэўскі – звестак аб гадах жыцця не знойдзена. Станіслаў Маршэўскі (1679 г.) атрымаў палавіну маёнтка Апіта ад бацькі. Затым у радаводзе ідзе Войцех Маршэўскі і Ян-Валенты Маршэўскі. У архівах знойдзены герб сям’і Маршэўскіх “Ліс” з 1844 года.

“Ліс” – прыватнаўласніцкі герб на Беларусі, Украіне, Польшчы, Літве, якім карысталіся больш за 200 гадоў. Аб гэтым прачытала ў энцыклапедыі гісторыі Беларусі. Існуюць варыянты герба: у чырвоным полі сярэбраная двойчы перакрыжаваная страла, клейнот – тры страўсавыя пёры.
У ВКЛ вядомы з 1413 года пасля Гарадзельскай уніі.
У архіве знойдзены алфавітны спіс двараніна Аляксандра- Мацея Маршэўскага – прадзеда Рыгора Вацлававіча, як выбранага прадстаўніка дваранскага саслоўя Віленская губерніі Ашмянскага павета.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Апіта. Бацька Рыгора - Вацлаў Маршэўскі, маці Ванда з роду Свяцкевіч. Яны былі прадстаўнікамі беларускай шляхты. Шляхецкая годнасць передавалася ў пакаленнях. Прадстаўнікі шляхты вызначаліся асаблівай выхаванасцю, добразычліваымі адносінамі да людзей.
У сям’і падрастала сямёра дзяцей: Вайцех, Рэгіна, Рычард, Альфрэд (на жаль, што ўжо пайшлі з жыцця), Рыгор, Данута, Мар’ян.
Рыгор спачатку вучыўся ў Апіцкай пачатковай школе. Вельмі добра скончыў чатыры класы. Сямігодку закончыў у Геранёнах. Яго любімы прадмет – матэматыка. Да сённяшняга дня юбіляр цёплым словам успамінае Аляксандра Аляксандравіча Мядзейка, настаўніка матэматыкі.
З 15 гадоў пачаў працаваць у калгасе “Стаханавец” (цэнтр в. Жылі), старшыня калгаса – Уладзімір Аляксандравіч Баўм. Успамінае час жніва: жанчыны сярпамі жалі жыта, а ён ставіў снапы ў копы-“мэндлі” па 10 штук. Пасля жніва пасвіў коней. Іх у калгасе было 20. Працадні, праўда, пісаліся на бацьку.
У васямнаццаць яго прызвалі на службу ў армію, якая праходзіла ў г. Нара-Фамінску Маскоўскай вобласці. У арміі закончыў курсы зваршчыкаў, атрымаў ІV разрад. Будаваў панэльныя дамы, ваенныя аб’екты. Служыў тры гады. Дэмабілізаваўся ў 1966 годзе.

У той час у воінскую часць прыехалі вярбоўшчыкі з Сібіры. І ён з некаторымі саслужыўцамі адправіўся на два гады ў Краснаярскі край, каб зарабіць грошай і дапамагчы сям’і, бо заробкі ў калгасе былі малымі, а бацька часта хварэў.
Ім купілі білеты да Краснаярска. Потым завезлі ў Казачынскі раён, што за 200 км ад горада. Рыгор працаваў электразваршчыкам у лясгасе. За добрасумленную працу ўзнагародзілі Ганаровай граматай і прэміяй. Затым яго паслалі на пяцімесячныя курсы аўтакранаўшчыкоў у Хакаскую аўтаномную вобласць на станцыю Сон. У час вучобы плацілі сярэднюю заработную плату.
Вярнуўся ў Курбатаўскі лясгас. Нарыхтоўка леса ішла зімой, а летам лес перапраўлялі па прытоку Енісея. На кране работы летам не было, а на сплаве было небяспечна, таму і вярнуўся дамоў у 1968 годзе.
Працаваў у родным калгасе імя ХХІІ партз’езда спачатку загадчыкам склада, потым шафёрам. У 1970 годзе калгас купіў аўтакраны. Рыгор Вацлававіч працаваў аўтакранаўшчыком 18 год. Узводзіў геранёнскія атракцыёны, помнік Невядомаму салдату, шматпавярховыя дамы па вуліцы 40 год Перамогі, па вуліцы Замкавай, дзе і атрымаў для сваёй сям’і жыллё. Разам з жонкай Соф’яй выгадавалі чацвёра дзяцей. Яна працавала галоўным эканамістам у калгасе. Яе не стала амаль 10 гадоў назад.

Сям'я Марушэўскіх, 1997 г.

Цяпер юбіляр пражывае з сынам Віктарам, які працуе намеснікам начальніка Іўеўскага РАНС, нявесткай Ганнай і ўнукамі Дамінікам і Агатай. 5 студзеня, амаль у дзень нараджэння дзеда, у сям'і Віктара нарадзілася трэцяе дзіця. Ім стаў хлопчык, імя якому яшчэ быцькі выбіраюць.
Сын Уладзімір служыць святаром у г. Мінску. Дачка Людміла – сястра законная, была ў Рыме і прывезла благаслаўленне сваёй сям’і ад папы Рымскага Францішка. Сын Сяргей пражывае ў Геранёнах. Яго дзеці – Павел (інжынер у г. Гродна) і Аляксандра (скончыла педагагічны каледж у г. Лідзе і там працуе).

Р. Марушэўскі з дзецьмі:
дачкой Людмілай, сынамі Сяргеем, Уладзімірам і Віктарам

80 год – ці многа гэта, ці мала? Як кажуць у народзе, усё залежыць ад таго, колькі шчасця перапала. Неяк прачытала, што ў Японіі ёсць востраў Акінава, дзе многа доўгажыхароў. І сапраўдным мужчына лічыцца толькі пасля 60 год. Так што, 80 - гэта нямнога.
Блізкія, родныя, суседзі віншуюць Вас, шаноўны Рыгор Вацлававіч, з юбілеем! Жадаюць дабра, здароўя, бадзёрасці. Няхай здзейсніцца тое, што яшчэ не збылося. Няхай гады цякуць радасна да наступнага юбілею.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

 

Алена Смалянічэнка.
Фота з сямейнага архіва.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.